Благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель днямі сустрэўся з навучэнцамі 10 класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы. Урок праваслаўя “Цяпло Калядных сустрэч” быў прысвечаны гісторыі святаў Божага Нараджэння і Вадохрышча, традыцыям Каляд – двух святочных тыдняў, якія завяршаюцца 19 студзеня. Айцец Іаан расказаў аб Растве Хрыстовым, яго духоўнай сутнасці і традыцыях, якія з пакалення ў пакаленне перадаюцца ў праваслаўных сем’ях. Гаварылі і пра каханне, дабро, міласэрнасць, цуд, які адбыўся больш за дзве тысячы гадоў таму ў Віфлееме.

Айцец Іаан падкрэсліў, што важна здзяйсняць добрыя справы і ўчынкі, праяўляць клопат, аказваць дапамогу блізкім, якія жывуць у нястачы, адзначыў, што ў яго ўзнікла ідэя стварэння пры Храме праваслаўнага валанцёрскага атрада і запрасіў школьнікаў удзельнічаць у яго рабоце. Святар дадаў, што ён і сёстры Сястрынства ў гонар блажэннай Ксеніі Пецярбургскай наведалі састарэлых людзей у цэнтры кругласутачнага знаходжання аграгарадка Гезгалы, дзе здзейснілі малітву і павіншавалі насельнікаў і медперсанал са святам Раства Хрыстова. Навучэнцы ў сваю чаргу падкрэслілі, што яны актыўна ўдзельнічаюць у навагодніх і калядных акцыях “Мандарынкі дабра”, “Ад усёй душы”, “Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям”.

У канцы сустрэчы айцец Іаан расказаў пра важнасць сакрамэнту Хрышчэння для кожнага, хто жыве зямным жыццём і пра тое, як штогод 28 ліпеня ў Дзень святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра і святкавання Хрышчэння Русі на рацэ Нёман каля Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра праходзіць Боская Літургія. Патлумачыў навучэнцам і значэнне веры ў жыцці сучаснага чалавека, пажадаў, каб учынкі школьнікаў заўсёды ўзгадняліся з Божымі запаведзямі.

Зарына МАКАРЧУК,
Павел РАЕЎСКІ,
юныя журналісты газеты “Перамога”, навучэнцы 10 класа сярэдняй школы № 1 г. Дзятлава імя А. М. Чурылы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации