Цяпло бацькоўскай любові

Яшчэ ў другой палове ХХ стагоддзя я назаўсёды ўсвядоміў, што бессмяротная веліч духоўнай спадчыны майго народа ўтрымліваецца ў шматлікіх творах айчыннага фальклору. Давялося мне прымаць удзел і ў фальклорных, дыялекталагічных эспедыцыях у многіх рэгіёнах Беларусі. У мінулым стагоддзі,  за чвэрць бягучага стагоддзя нашымі даследчыкамі  былі выдадзены сотні зборнікаў вуснай паэтычнай спадчыны беларусаў ды беларусачак, тутэйшых гаспадароў ды гаспадынь…

Каштоўна, што мы ніколі не адрываліся ад свайго народа – у гэтым сіла і веліч нашай нацыі! Нам не патрэбны заморскія парады і аднаполыя шлюбы. Прырода-матухна заўсёды была больш разумнай, чым рознага кшталту пярэваратні …

У нас сям’і, як і ў нашых продкаў, аддаецца стражнявое значэнне. Нават цэлыя гады называюцца Годам сям’і, Годам  гістарычнай памяці. Свайму роду беларус заўсёды ўдзяляў паўнавартаснае значэнне.  На ўмацаванне самай важнай ячэйкі грамадства накіравана і ўся наша сучасная дзяржаўная палітыка. Вялікая ўвага надаецца шматдзетным, няпоўным сем’ям.

…На двары – залатая  восень. Беларусы сабралі шчодры ўраджай. А да матэрыяльнага ў нас заўсёды разумна дадавалася духоўнае.  Веліччу розуму можна назваць вось і новую  нацыянальную парадыгму “Дзень маці –Тыдзень бацькоўскай любові – Дзень бацькі”, якую мы адсвяткавалі нядаўна.  Адсвяткавалі прыгожа, велічна, запамінальна.

Нашы продкі сцвярджалі:

Сэрца мамы лепш за сонейка грэе.

Маміна крыло і ў мароз цёплае.

Цану дарогі ведае конь, цану праўды – маці.

Маці, што кветка: дзе яна ёсць, там і водар.

У гэтым годзе Дзень маці набыў яшчэ большыя маштабы. Вельмі добра, што гэтае свята падмацавана багата заўсёды інфармацыйна: праводзяцца  сустрэчы, лекцыі, круглыя сталы, прысвечаныя тэме мацярынства і самога свята, ладзяцца дыскусіі, выпускаюцца віншавальныя газеты, плакаты, паштоўкі. Вельмі каштоўна, што ў нас  робіцца ўсё для таго, каб жанчыны змаглі ажыццявіць сваё прызначэнне –выгадаваць і выхаваць здаровых і шчаслівых дзяцей. Свята  з’яўляецца своеасаблівым спосабам умацавання традыцыйных сямейных каштоўнасцей, маральных асноў, устанаўлення больш душэўнай, адкрытай, сардэчнай сувязі паміж дзецьмі і маці. Усё гэта неабходна для паспяховага і паўнавартаснага развіцця дзяржавы, усё гэта становіцца немагчымым без наяўнасці правільных жыццёвых арыенціраў у сем’ях.

Дата 21 кастрычніка была  нядаўна выбрана для святкавання Дня бацькі. І цяпер з’явілася цудоўная  магчымасць з 14 па 21 кастрычніка праводзіць Тыдзеньбацькоўскай любові.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка неаднаразова адзначаў у сваіх выступленнях “важную ролю моладзі як самай актыўнай і творчай часткі грамадства, якой трэба будзе вырашаць асноўныя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў перспектыве”, “… вельмі важна, каб маладыя людзі ўдзельнічалі ў развіцці грамадства, вучыліся жыць па яго законах: прававых і маральных, станавіліся сапраўднымі патрыётамі”.

Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца.

Хто бацьку шануе, той сабе неба гатуе.
Паперад бацькі не лезь,

– сцвярджалі нашы продкі.

Калі маці дае свайму дзіцяці пяшчоту, ласку, любоў ды цяпло, то тата забяспечвае ўпэўненасць, дапамагае вызначыцца з прыярытэтамі, дзеліцца мудрымі жыццёвымі парадамі. Канешне, быць добрым татам – велізарная праца, нават дзейнасць, спраўляцца з якой нярэдка складана нават самым моцным мужчынам.

Канстанцін КАРНЯЛЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

5 часов ago

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

7 часов ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

20 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

20 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

21 час ago

Актуальнае меркаванне. Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

21 час ago