Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 525-годдзя горада Дзятлава жыхары раёна атрымалі важкі падарунак ад мясцовых уладаў і медыкаў – адкрыццё пасля рамонту хірургічнага аддзялення.

Павіншаваць медыкаў і пацыентаў з гэтай падзеяй прыйшлі кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Бараноўскім, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, духавенства.

Андрэй Садоўскі адзначыў, што здароўе грамадзян – нязменны прыярытэт у развіцці раёна і краіны ў цэлым:

– Сённяшняя падзея – прадаўжэнне добрай традыцыі, якая склалася на Дзятлаўшчыне. З году ў год, калі прадукцыйна працуе рэальны сектар эканомікі, мы актыўна ўкладваем сродкі ў развіццё сацыяльнай сферы, найперш – у медыцыну. Гэта 2020 год, калі быў адрамантаваны 6 паверх бальніцы, 2021 год – 5 паверх.  Да рамонту чацвёртага паверху мы прыступалі ў 2022 годзе, нягледзячы на складанасці, паспяхова справіліся з гэтай справай. Можна сказаць, што сёлета работы па абнаўленні аддзяленняў раённай бальніцы падышлі да свайго лагічнага завяршэння. Створаны камфортныя ўмовы для пацыентаў, і дастойныя – для работы медыцынскага персаналу. Акрамя таго, для патрэбаў бальніцы за апошнія гады былі набыты чатыры аўтамабілі, сярод якіх – дзве машыны хуткай дапамогі. Гэта работа будзе прадаўжацца і ў далейшым. Інвестыцыі ў медыцыну заўсёды апраўданы – усё гэта робіцца для нашых людзей.

Андрэй Уладзіміравіч адзначыў загадчыкаў, персанал аддзялення і адміністрацыю бальніцы, якія ўклалі шмат работы і старанняў, набліжаючы ўрачыстае адкрыццё. Старшыня райвыканкама павіншаваў медыцынскіх работнікаў і ўсіх прысутных з надыходзячымі святамі, пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту і мірнага неба над нашай Беларуссю.

Галоўны доктар бальніцы Алег Анцух выказаў словы ўдзячнасці гасцям і калегам:

– Хачу падзякаваць  кіраўніцтву раёна за разуменне нашых запатрабаванняў, дзякуючы гэтаму медыцынская інфраструктура раёна падтрымліваецца на высокім узроўні, – адзначыў ён. – У выздараўленні шмат складальнікаў – гэта прафесіяналізм медыцынскіх работнікаў, чалавечая спагада і падтрымка, сучаснае абсталяванне. Аднак эстэтычны момант таксама мае значэнне: калі чалавек трапляе ў добрыя ўмовы, гэта спрыяе выздараўленню. Сёння ў аддзяленні ёсць усё для аказання кваліфікаванай медыцынскай дапамогі і для таго, каб пацыенты адчувалі сябе камфортна.

Да віншаванняў далучыліся клірык сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у Дзятлаве іерэй Аляксей Сцепановіч і настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула.  Яны памаліліся за здароўе дзятлаўчан, асвяцілі адрамантаванае аддзяленне райбальніцы і ўручылі медыкам іконы нябесных заступнікаў, каб ласка Божая заўжды дапамагала пацыентам і работнікам аддзялення.

Сімвалічную чырвоную стужку на ўваходзе ў аддзяленне перарэзалі Андрэй Садоўскі, Аляксандр Бараноўскі і Алег Анцух.

Затым для гасцей правялі экскурсію, у час якой прадэманстравалі сучасныя ўмовы аказання медыцынскай дапамогі: светлыя палаты са зручнымі ложкамі і перасоўнымі столікамі для прыёму ежы, зручныя санітарныя вузлы, сучасныя душавыя кабіны і сантэхніка, лакацыі для адпачынку пацыентаў. Мяккая мэбля і тэлевізары для іх набыты пры падтрымцы спонсараў – сельгаспрадпрыемстваў раёна. Акрамя гэтага, у аддзяленні сучасныя кабінеты для персаналу, пакоі для адпачынку і прыёму ежы, кабінет для працоўных сходаў і навучальны клас з трэнажорамі для адпрацоўкі сястрынскіх, хірургічных, акушэрскіх маніпуляцый.

Бягучы рамонт у хірургічным аддзяленні бальніцы быў праведзены за сродкі абласнога і раённага бюджэтаў, на рамонтныя работы і закупку мэблі было выдаткавана каля 930 тысяч рублёў. Падрадчыкам работ выступіла ААТ “Палессежылбуд” з горада Брэста. У камфортных умовах змогуць праходзіць лячэнне адначасова да 50 пацыентаў хірургічнага, траўматалагічнага і гінекалагічнага профіляў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации