Тое, што спіртныя напоі шкодзяць здароўю, вядома многім.
Але як быць, калі хочацца адмовіцца ад шкоднай звычкі, але жаданне выпіць здаецца непераадольным? Вераніка Гірык, псіхіятр-нарколаг Дзятлаўскай ЦРБ дала некалькі парадаў аб тым, як кінуць ужываць спіртное:
‒ Самае важнае ‒ гэта не трымаць дома алкаголь, каб не паддацца імпульсу выпіць. Паспрабуйце пераключыцца на іншыя рэчы: больш часу праводзьце з сям’ей, любімым хобі, спортам, вандруйце. Паспрабуйце завесці гадаванца і аддаваць час яму, а не шкоднай звычцы.
Вялікае значэнне мае і праца над сабой і сваімі ўнутранымі канфліктамі: прызнайце, што ў вас ёсць праблема з алкаголем, задумайцеся аб яе прычынах.
Барацьба з трывожнасцю таксама не будзе лішняй. Жаданне пазбавіцца ад перажыванняў пры дапамозе алкаголю ‒ вельмі распаўсюджаная сітуацыя. Перамагчы праблему дапаможа “фільтраванне” інфармацыйнага поля ад негатыўных навін. Старайцеся не глядзець перадачы пра трагічныя здарэнні, не чытаць пра іх у газетах. Замест гэтага надайце ўвагу сабе: перастаньце баяцца цяжкасцяў, паспрабуйце ўключыцца ў грамадскую працу, часцей праводзьце час па-за домам. Гэта дапаможа падняць самаацэнку, палепшыць настрой і стане крокам да жыцця без алкаголю.
Карысным будзе змяніць асяроддзе: напрыклад, перастаць сустракацца з “сябрамі”, якія не падтрымліваюць вас у жаданні адмовіцца ад спіртных напояў. Паспрабуйце змяніць працу ‒ любімая справа і новыя знаёмствы палепшаць самаадчуванне, пазбавяць ад думак пра алкаголь. Акрамя таго, можна звярнуцца да псіхолага, калі вы адчуваеце, што не можаце справіцца з трывожнасцю і цягай да алкаголю самастойна.
Марыя ПАПОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Лета – час крыху расслабіцца, адпачыць ад некаторых клопатаў і абавязкаў. Але не ад уплаты…
Вспышки паров бензина, ацетона, бензола, некоторых спиртов и эфиров нередко становятся причиной возгораний, в которых…
Навядзенне парадку на зямлі – не толькі пра чысціню і прыгажосць, але і пра элементарны…
Железнодорожный переезд – это место с особо высоким уровнем опасности, где от любого водителя требуется…
15 июля на спортивных площадках города дан старт турниру по мини-футболу «Футбольные каникулы»! Теперь каждую…
В аг. Радунь Вороновского района с участием губернатора проходит семинар-совещание по подведегию итогов работы аграрной отрасли…