У час навагодніх і калядных святаў чароўная казка павінна прыйсці да кожнага дзіцяці, пасяліць у юных сэрцах радасць і надзею. А як быць з тымі дзеткамі, каму не пашанцавала сустракаць сямейныя святы дома?

На Дзятлаўшчыне стала добрай традыцыяй у рамках акцый “Нашы дзеці” і “Грамадскія аб’яднанні – дзецям” наведваць пацыентаў дзіцячага аддзялення Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Сёлета дзеці і іх бацькі прымалі віншаванні ад аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама, пярвічкі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” у Дзятлаўскай ЦРБ, Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ”, раённага Савета ветэранаў.

Дзед Мароз і Снягурка правялі для дзетак забаўляльную праграму з гульнямі, малеча чытала вершы, а потым казачныя персанажы заклікалі хлопчыкаў і дзяўчынак, іх матуль у вясёлы карагод. Дзядуля Мароз быў шчодры на падарункі. Маленькія пацыенты атрымалі цэлыя пакеты цукерак.

На развітанне госці пажадалі ім папраўляцца і больш не хварэць.

Юлія БАКУНОВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве
Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации