Дабрачынная акцыя пад такой назвай стартуе ў Беларусі 11 снежня з ініцыятывы грамадскіх аб’яднанняў “БРСМ” і “БРПА”. Яна будзе доўжыцца на працягу навагодніх і калядных святаў і завяршыцца 8 студзеня 2018 года.

Сімвалы акцыі — чырвоныя рукавічкі, якія адлюстроўваюць імкненне дзяцей і моладзі Беларусі ахінуць людзей у Навагоднія і Калядныя дні клопатам і ўвагай.

Валанцёры руху БРСМ “Добрае Сэрца” і цімураўцы БРПА будуць дапамагаць дзецям, якія маюць у гэтым патрэбу.

Конкурсы, святочныя праграмы, віншаванні адрасуюць для выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў і прытулкаў для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі,
павіншуюць і непаўналетніх, якія знаходзяцца ў рэабілітацыйных цэнтрах, шпіталях, выхаваўчых калоніях.

Акцыя таксама ўключае збор спартыўнага інвентара, канцылярскіх тавараў, прыладаў для мастацкай творчасці, настольных гульняў, цацак, кніг для перадачы ў дзіцячыя сацыяльныя ўстановы.
Візітная картка акцыі — “Ёлка жаданняў”. Навагодняе дрэва ўстанаўліваецца ў людным месцы (звычайна ў гандлёвай зале вялікага магазіна). На ёлцы мацуюцца паштоўкі з пажаданнямі дзяцей-выхаванцаў сацыяльных установаў. Любы наведвальнік можа стаць добрым чараўніком і выканаць запаветную мару таго ці іншага дзіцяці.

Галоўным мерапрыемствам акцыі з’яўляецца “Калядная ёлка “Нашы дзеці”, якая традыцыйна праходзіць у Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы.

К. ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации