Цікавыя факты пра Беларусь

Першае, што адзначаюць турысты, наведваючы Беларусь, гэта тое, што яна зялёная і чыстая.

Па рэйтынгу амерыканскага інтэрнэт-рэсурсу беларуская сталіца заняла трэці радок сярод самых чыстых гарадоў свету.

Тэрыторыя Беларусі на 40 % складаецца з лясоў, чаму адпавядае зялёная палоска ў беларускім сцягу, і менавіта таму краіну называюць “лёгкімі Еўропы”.

У Беларусі знаходзіцца нацыянальны парк “Белавежская пушча” – самы вялікі і стары лес у Еўропе, дзе жыве самая вялікая жывёла – зубр.

У Мінску знаходзіцца трэці па велічыні ў свеце Батанічны сад.

Праз тэрыторыю Беларусі працякаюць 20 800 рэк. У 9-і даўжыня большая за 500 кіламетраў.

Сукупная плошча дзесяці самых буйных балот краіны складае 3116 квадратных кіламетраў – гэта больш, чым Люксембург і Андора, разам узятыя. Плошча аднаго толькі заказніка “Альманскія балоты” – 942 квадратныя кіламетры, гэта як тры Мінскі, і ў 8 разоў больш, чым плошча журавінных балот ва ўсёй Паўночнай Амерыцы.

Тэрыторыя Беларусі – 207 тысяч квадратных кіламетраў. Гэта 84 краіна па памеры ў свеце і далёка не самая маленькая краіна ў Еўропе. На яе тэрыторыі разам змесцяцца Бельгія, Галандыя, Швейцарыя і Венгрыя.

Беларусь не мае выхаду да мора.

Беларускі горад Полацк лічыцца геаграфічным цэнтрам Еўропы.

У Беларусі паспяхова развіваецца сельскагаспадарчая галіна, па экспарце малочнай прадукцыі яна ўваходзіць у пяцёрку сусветных лідараў.

У краіне захаваліся сельгаспрадпрыемствы. Усе яны функцыянуюць, так што тут не ўбачыш запушчаных сельскагаспадарчых зямель.

Ганна ІВАНОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

5 часов ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

6 часов ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

9 часов ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

10 часов ago

Актуальнае меркаванне. Доўгатэрміновы працэс, які складаецца з адказных дзеянняў кожнага

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

12 часов ago

Госавтоинспекция напоминает правила проезда перекрестков и пешеходных переходов!

Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствует о том, что одними из причин совершения дорожно-транспортных…

13 часов ago