Ці змогуць узяць сябе ў рукі?

У Жукоўшчынскім сельвыканкаме пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне  грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з кірмашом вакансій для грамадзян, не занятых у эканоміцы. У ім прынялі ўдзел супрацоўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, зацікаўленыя наймальнікі, прадстаўнікі мясцовага сельвыканкама.

На сустрэчу запрасілі асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі і ўчынілі адміністрацыйныя правапарушэнні, сямейных скандалістаў, беспрацоўных. Гэтым разам прыйшлі дзесяць грамадзян, з імі правялі прафілактычную гутарку, у час якой заклікалі працаваць, не дапускаць супрацьпраўных дзеянняў. Яны ўзяты на кантроль аддзелам унутраных спраў, кіраўніцтвам КСУП “Жукоўшчына”, беспрацоўным прапанавана работа па месцы жыхарства.

Амаль усе з запрошаных такога ўзросту, што маюць сілы і здароўе працаваць, але перашкодай гэтаму з’яўляецца ўсё адна і тая ж прычына – злоўжыванне алкаголем. На пасяджэнні ўжо каторы раз імкнуліся разабрацца, як жа справіцца з гэтай праблемай? Дарэчы, многія з іх добрыя спецыялісты, старшыня мясцовага сельгаспрадпрыемства гаворыць, што нармальна працуюць, але да першай чаркі. Сумна, што сярод іх ёсць і жанчыны.

Вадзім Бялятка заўважыў, што калі такія грамадзяне не змогуць самастойна ўзяць сябе ў рукі, іх прыйдзецца прымусова “перавыхоўваць”:

– Тое, што вы злоўжываеце алкаголем, ні да чаго добрага не прывядзе. Хто не перастане піць і не працаўладкуецца, пойдзе ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Іншыя варыянты тут, верагодна, не падыдуць. Якая будучыня вас чакае? Няўжо не сорамна перад сваімі сем’ямі, не хочацца жыць спакойна, атрымліваць сумленна заробленыя грошы і быць упэўненым, што ў старасці не застанешся без пенсіі? Задумайцеся, пакуль зусім не позна.

Усе абяцаюць выправіцца, працаваць. Можна ім верыць, ці на наступнае пасяджэнне зноў будуць запрошаны?

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

“Цяпло мацярынскага сэрца”

Урачыстая сустрэча пад такой назвай сабрала ў Дзень маці ў раённым Цэнтры культуры і народнай…

11 часов ago

В Беларуси намолотили более 9,9 млн тонн зерна

По оперативным данным на 14 октября, в сельскохозяйственных организациях и крестьянско-фермерских хозяйствах намолочено зерновых с…

13 часов ago

Магазин завышает цены? Обращайтесь в профсоюзные общественные приемные

Профсоюзные общественные приемные будут работать в каждом областном центре в четверг, 15 октября. Как и…

15 часов ago

Регистрационное подразделение МО ГАИ  Слонимского РОВД предоставляет ряд дополнительных услуг для населения

Первое. Специалисты могут помочь подобрать  регистрационный знак с желаемой комбинацией цифр. Если подходящий номер есть…

15 часов ago

14 октября – День рождения БМООСП!

Дятловское районное объединение Белорусской молодежной общественной организации спасателей-пожарных насчитывает в своих рядах 65 активных молодых…

17 часов ago

Актуальнае меркаванне. Сямейная палітыка – сацыяльны брэнд Беларусі

У горадзе Полацку, праваслаўнай жамчужыне нашай краіны, прайшоў маштабны форум “Размова пра важнае: шчаслівая сям’я…

18 часов ago