Ці заплоціць не заняты ў эканоміцы? Разбіраем сітуацыю

Пытанне:

як будуць разлічвацца камунальныя плацяжы ў наступнай сітуацыі: у кватэры зарэгістраваныя двое дзяцей уласніцы і муж – не заняты ў эканоміцы (бацька дзяцей). Уласніца кватэры працуе, але не зарэгістравана ў кватэры. На каго павінна разлічвацца павышанае ацяпленне/гарачае водазабеспячэнне: на мужа (не занятага ў эканоміцы), на ўсіх зарэгістраваных, ці ні на каго? І якімі дакументамі рэгулюецца гэты разлік?

Адказ: гэта пытанне рэгулюецца палажэннем аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, а таксама кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2014 года № 571. У адпаведнасці з абзацам першым часткі першай пункта 12-4 гэтага палажэння аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі цалкам (гэта значыць па тарыфах на камунальныя паслугі, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затратаў на іх аказанне) абавязаны толькі тыя, хто ўключаны ў спіс працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія з’яўляюцца плацельшчыкамі жыллёва-камунальных паслугаў. Да такіх плацельшчыкаў адносяцца: уласнік жылога і (ці) нежылога памяшкання; наймальнік жылога памяшкання; арандатар жылога памяшкання; лізінгаатрымальнік, які заключыў дагавор фінансавай арэнды (лізінгу), прадметам лізінгу па якім з’яўляецца кватэра прыватнага жыллёвага фонду ў шматкватэрным або блакіраваным жылым доме і (або) аднакватэрны жылы дом прыватнага жыллёвага фонду; член арганізацыі забудоўшчыкаў, дольшчык, які заключыў дагавор, які прадугледжвае перадачу яму ў валоданне і карыстанне аб’екта долевага будаўніцтва. Зыходзячы з апісанай вамі сітуацыі, муж (бацька дзяцей), не заняты ў эканоміцы, не з’яўляецца плацельшчыкам жыллёва-камунальных паслугаў (ён не ўласнік, не наймальнік і г.д.), а з’яўляецца толькі членам сям’і плацельшчыка дадзеных паслугаў. Гэта значыць, аплата жыллёва-камунальных паслугаў усёй кватэры павінна адбывацца па субсідзіраваных тарыфах (цэнах).

Раённая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

6 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

6 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

7 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

8 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

8 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago