У Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна ў фармаце “Круглага стала” прайшла чарговая сустрэча ўдзельнікаў клуба “Познай-ка”, які працуе на базе аб’яднання “Нам гады не бяда”.
Яна была прымеркавана да 25-годдзя галоўнага дакумента нашай краіны – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
З гэтай нагоды наведвальнікі аб’яднання і яго кіраўнік Галіна Касцюк арганізавалі ў Цэнтры тэматычны куток і фотазону.
Прыняць удзел у мерапрыемстве запрасілі старшага інспектара АУС Дзятлаўскага райвыканкама Андрэя Юшкевіча. Ахоўнік правапарадку расказаў удзельнікам сустрэчы аб рабоце раённага аддзела міліцыі, аб тым, як абараняюцца правы грамадзян. Асобна Андрэй Яўгенавіч спыніўся на пытаннях прафілактыктыкі правапарушэнняў і злачынстваў. Пагаварыў аб важнасці захавання правілаў дарожнага руху пешаходамі і веласіпедыстамі, папрасіў не забывацца пра флікеры ў цёмны час сутак. Таксама праваахоўнік заклікаў прысутных больш уважліва адносіцца да захавання маёмасці, не пакідаць свае рэчы без нагляду ў грамадскіх месцах. Паколькі на Гродзеншчыне пачасціліся махлярствы, у тым ліку ў сетцы Інтэрнэт, Андрэй Юшкевіч патлумачыў, якія схемы найчасцей выкарыстоўваюць махляры, як дзейнічаць, каб не страціць грошы і маёмасць. Удзельнікі клуба “Познай-ка” актыўна задавалі госцю хвалюючыя пытанні, на якія атрымалі адказы.
Пасяджэнне прадоўжыла “падарожжа” па старонках галоўнага дакумента нашай краіны, якое правёў краязнаўца Міхаіл Лук’янчык. Узгадалі асноўныя правы і свабоды грамадзян, прапісаныя Канстытуцыяй, паразмаўлялі пра абавязкі, разгледзелі прыклады праблемных сітуацый, іх вырашэнне адпаведна закону. Цікавай была і віктарына да 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Напрыканцы ўдзельнікі клуба “Познай-ка” жыва абмеркавалі пачутае, падзякавалі гасцям за карысную інфармацыю, сфатаграфаваліся на памяць ля тэматычнага стэнда.
Ірына КАЎКЕЛЬ
Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…
У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…
Пытанне: як неабходна адказваць на тэлефонны званок, калі разумееш, што з табой размаўляюць махляры? Адказвае…
Кажуць, што чалавек жыве да таго часу, пакуль жыве памяць пра яго. Гэтыя словы як…
30 ліпеня для азнаямлення з нашым горадам адпачывальнікі санаторыя “Радон” выбралі вандроўку з гістарычным ухілам…
С 1 августа 2026 года в республике увеличены размеры государственных пособий семьям, воспитывающим детей. Это…