Пытанне: ці можа муж, з якім у шлюбе мы купілі кватэру, прадаць яе без майго ведама?

Адказвае натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі Жанна Сёмуха:

– Маёмасць, нажытая мужам і жонкай у перыяд шлюбу, незалежна ад таго, на каго была набыта ці кім унесены грашовыя сродкі, – гэта агульная сумесная ўласнасць, на якую распаўсюджваюцца правы роўнага валодання, карыстання і распараджэння. Пры звароце да натарыуса для засведчання дагавора адчужэння такой маёмасці, апрача іншага, ён правярае ў прадаўца факт набыцця ў перыяд зарэгістраванага шлюбу. Калі ён пацвярджаецца, натарыус запатрабуе згоду жонкі прадаўца. Аднак у кожнага правіла ёсць свае выключэнні. Натарыус не патрабуе згоды, калі маёмасць атрымана прадаўцом у дар або па спадчыне. Ці калі кватэра належала прадаўцу да ўступлення ў шлюб, а таксама пры наяўнасці шлюбнага дагавора, якім зменены рэжым сумеснай уласнасці. Бывае і такая сітуацыя: муж і жонка разам не жывуць або спынілі адносіны, аднак не скасавалі шлюб ва ўстаноўленым парадку. Адзін з іх у гэты перыяд набыў маёмасць. У такім выпадку пры яе адчужэнні таксама неабходна атрымаць згоду другога боку.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

12 часов ago

Александр Лукашенко: машиностроение выступает мощным двигателем экономического прогресса Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…

12 часов ago

Дзень адчыненых дзвярэй у турыстычным цэнтры

Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…

23 часа ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

24 часа ago

«Дажынкі-2026». Дятловчане — на «сельской эстафете»

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

2 дня ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

2 дня ago