З 1 жніўня па 15 верасня на Дзятлаўшчыне праходзіць рэспубліканская дабрачынная кампанія “Збяром дзяцей у школу!”.
Прымеркавана яна да Дня ведаў. Мае на мэце падтрымаць матэрыяльна дзяцей з сацыяльна неабароненых катэгорый сем’яў.
Сабраць дзіця ў школу сёння – выпрабаванне для бюджэту кожнай сям’і. А некаторым школьнікам Дзятлаўшчыны асабліва патрэбны наш з вамі ўдзел. Хочаце не застацца раўнадушнымі? Што для гэтага зрабіць, тлумачыць старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк.
Куды звяртацца?
– Усіх добрых сэрцам людзей, якія хочуць дапамагчы школьнікам раёна, мы чакаем у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама – у раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа. Акрамя таго, у магазінах і на імправізаваных пляцоўках працуюць нашы валанцёры, якія растлумачаць акалічнасці акцыі і прымуць дапамогу для школьнікаў.
Што прыносіць?
– Прыдасца любая дапамога. Вы можаце ахвяраваць для дзяцей школьную форму, абутак або школьную сумку, якімі карысталіся вашы дзеці і якія добра захаваліся. Або набыць канцылярскія прылады (будзем рады і сшытку, і алоўкам) ці нават пералічыць грошы на рахунак абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа, за якія мы набудзем школьныя рэчы. Будзем рады, калі да акцыі далучацца не толькі жыхары раёна, але і арганізацыі, прыватныя прадпрымальнікі.
Хто атрымае дапамогу?
– Усе сабраныя рэчы і сродкі будуць накіраваны мэтава для школьнікаў Дзятлаўскага раёна. Спісы тых, каму патрэбна падтрымка, мы ўзгаднілі з аддзелам адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама. Дапамогу атрымаюць восем дзяцей з Дзятлава, Казлоўшчыны, Раклевічаў, Маськаўцаў, Жукоўшчыны.
Усе рэчы, сабраныя ў час кампаніі “Збяром дзяцей у школу!”, школьнікі атрымаюць да 10 верасня.
Наталля АВЯРЧУК
Телеверсию финального этапа VII республиканского конкурса "Семья года", проходившего во Дворце спорта в Минске 10…
Стратегические цели на 2026-2030 годы определены государственной программой "АПК будущего". В их числе - производство…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…
Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…