Чые пасевы лепшыя? Другі дзень конкурсу і вынікі

У другі дзень штогадовага раённага агляду-конкурсу пасеваў сельскагаспадарчых культур спецыялісты на чале з начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталіем Шулейкам аб’ехалі палеткі яшчэ чатырох “канкурсантаў” і падвялі канчатковыя вынікі.

На гэты раз справаздачу трымалі агранамічныя службы ТАА “РоданАгра”, КСУП “Войневічы”, ААТ “Дварэц-Агра”, ААТ “Граніт-Агра”.

Абмен вопытам і ведамі прадоўжыўся. Спецыялісты расказвалі, якую тактыку выкарыстоўваюць пры падкормцы і апрацоўцы розных культур, якія з іх з’яўляюцца адна для адной лепшымі папярэднікамі, якія хімпрэпараты, сарты і гібрыды найбольш сябе зарэкамендавалі, як з дапамогай агранамічнага вопыту і ведаў можна “адкарэктаваць” свавольствы прыродных стыхій – спёкі, зацяжных дажджоў, замаразкаў. Не абышлося і без ноткі азарту: параўноўвалі, у каго даўжэйшы лён і больш важкі цукровы бурак, вышэйшыя кукуруза і рапс.

У час аб’езду да спецыялістаў агранамічнай службы раёна звярнуўся начальнік Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрый Балькоўскі. Ён заклікаў аграномаў гаспадарак не дапускаць вырастання на прылеглых да сельгасугоддзяў тэрыторыях інвазіўных відаў раслін і своечасова праводзіць не толькі хімпраполку на палях, але і барацьбу з залатарнікам і баршчавіком.

Нарэшце прыспеў час узнагароджвання лідараў намінацый і “агульнага заліку” дыпломамі і грашовымі прэміямі. Іх уручыў Віталій Шулейка.

Дыплом за лепшыя пасевы рапсу атрымаў сельскагаспадарчы філіял “АграМілк”.

Пераможцам па лёне стала ААТ “Дварэц-Агра”.

Яравыя зерневыя і зернебабовыя вышэйшым балам адзначаны ў ААТ “Граніт-Агра”.

Дыплом за лепшыя пасевы цукровых буракоў – у КСУП “Войневічы”.

Лідарам намінацый па кукурузе і бульбе стала КСУП “Хвінявічы”.

Агульныя месцы ацэньваліся па суме паказчыкаў: па падрыхтоўцы да семінара, добраўпарадкаванні, культуры земляробства, адсутнасці інвазіўных раслін, іншых. Бясспрэчным лідарам раённага конкурсу стала КСУП “Хвінявічы”, якому дасталіся дыплом І ступені і адпаведная грашовая ўзнагарода, на другой пазіцыі – сельскагаспадарчы філіял “АграМілк”, на трэцяй – КСУП “Войневічы”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

8 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

8 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

9 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

9 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

10 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago