Чэрвень стаў месяцам гісторыка-культурнага турызму

Чым багатыя, чым ганарымся, што можам паказаць турысту?

Тут маюцца на ўвазе гісторыка-культурныя каштоўнасці, якіх на Дзятлаўшчыне трыццаць шэсць. Шмат цікавага ёсць у нашым раёне. І шмат што робіцца турыстычнай сферай, каб паказаць асвоеныя аб’екты і адкрыць новыя.

Сярод новых маршрутаў, якія дэманструюць турысту гісторыка-культурную спадчыну раёна, – “На ўскрайку Ліпічанскай пушчы або Накрышская гісторыя”, а таксама маршрут, праца па адкрыцці якога запланавана на наступны год, – “Гістарычнае мінулае краю” (Жыбартоўшчына, Погіры, Нагародавічы, Гезгалы). Ёсць у планах і асваенне казлоўшчынскай зоны, якая таксама чакае свайго турыста і распрацаванага маршруту. Работы шмат як фізічнай, так і разумовай. Планаў таксама шмат. І гэта добра, бо ёсць надзея на тое, што Дзятлаўшчына стане з часам яшчэ больш прывабнай для турыстаў не толькі сваіх, мясцовых, але і заезджых. І крокі ў гэтым кірунку таксама робяцца. Аднак, безумоўна, без экскурсій няма знаёмства з краем і яго каштоўнасцямі.

У чэрвені турыстычным-інфармацыйным цэнтрам праведзена 10 экскурсій па горадзе і раёне. Асаблівай папулярнасцю напярэдадні святкавання 80-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стала экскурсія па веламаршруце “Партызанскай сцежкай па Ліпічанскай пушчы”. Прычым наведалі маршрут і дарослыя, і школьнікі. На маршруце знаходзяцца помнікі ахвярам генацыду беларускага народа ў вёсцы Руда Яварская (магіла сям’і Кашкала), Навасёлкі (магіла сям’і Чайкоўскіх), Руда Ліпічанская (помнік Міхаілу Белушу), а таксама царква і касцёл у вёсцы Руда Яварская (касцёл з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 3 катэгорыі, помнікам драўлянага дойлідства).

Вучні сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава разам з экскурсаводам падарожнічалі па маршруце Дзятлава-Наваельня-Дварэц, пазнаёміліся з помнікамі, якія занесены ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь: царква Раства Прасвятой Багародзіцы ў Наваельні, царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы і касцел Божага Цела ў Дварцы, а таксама з аб’ектамі, якія авеяны легендамі, паданнямі і супярэчлівымі меркаваннямі навукоўцаў – калона Тызенгаўза ў Наваельні і мармуровы анёл у Дварцы.

Уражанняў, безумоўна, у турыстаў шмат, асабліва ў тых, хто прыехаў у Дзятлава першы раз. А такія таксама ёсць. Наш турінфацэнтр падпісаў дамоўленасці з некалькімі турыстычнымі фірмамі рэспублікі. І яны, фарміруючы маршрут, пачалі заязджаць у Дзятлава, заказваць пешае падарожжа па горадзе. Так 15 чэрвеня ў Дзятлава завітала група, якую прывезла турфірма з Бабруйска Віраж-М. Прыехалі 32 чалавекі з розных гарадкоў Магілёўшчыны. І хоць час быў абмежаваны, яны спяшаліся ў Лідскі замак, бо там усё па запісе, спазняцца нельга, аднак самыя знакавыя аб’екты яны паспелі паглядзець.

Месяц прабег хутка, і, падводзячы вынікі, хочацца сказаць, што турыстычная сфера раёна на правільным шляху. З кожнай экскурсіяй, з кожным новым маршрутам мы бліжэй да мэты. А мэта ў нас адна – зрабіць Дзятлаўшчыну прывабнай для турыстаў, адкрыць яе сабе самім, нашым землякам і ўсім аматарам падарожжаў.

Алена АБРАМЧЫК,
спецыяліст па турызме Дзятлаўскага турінфацэнтра

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

2 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

2 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

16 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

17 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

18 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

18 часов ago