Беларускія спартсмены атрымалі ліцэнзіі на ўдзел у зімовых Паралімпійскіх гульнях.  Міжнародны паралімпійскі камітэт вылучыў чатыры квоты ў лыжных гонках – тры для жанчын і адну для мужчын.

Рашэнне аб прадастаўленні ліцэнзій было прынята сумесна з міжнароднымі спартыўнымі федэрацыямі. У каманду ўвайшлі Валянціна Бірыла, Лідзія Лобан, Дар’я Фядзьковіч і Раман Свірыдзенка.

На зімовых Паралімпійскіх гульнях беларусы змогуць канкурыраваць пад сцягам сваёй краіны і выступіць нароўні з атлетамі іншых дзяржаў. Нагадаем, што спаборніцвта пройдзе з 6 па 15 сакавіка ў Італіі.

Падрыхтаваў Ягор САРАЧЫНСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации