Categories: Падзеі

Часовы перавод па законе

У выпадку вытворчай неабходнасці наймальнік можа перавесці работніка на іншую працу, якая не абумоўлена працоўным дагаворам (па іншай прафесіі, спецыяльнасці, кваліфікацыі, пасадзе).

Вытворчая неабходнасць лічыцца тады, калі трэба:

прадухіліць катастрофу, вытворчую аварыю, няшчасны выпадак, знішчэнне або псаванне маёмасці наймальніка;

ліквідаваць наступствы катастрофы, вытворчай аварыі або стыхійнага бедства;

замяніць работніка, які адсутнічае.

Часовы перавод у залежнасці ад умоваў такога пераводу можа ажыццяўляцца як без згоды, так і са згодай работніка. Згоду работніка на перавод атрымліваць не трэба, калі:

тэрмін пераводу менш за адзін месяц. Пры замяшчэнні работніка, які адсутнічае, такі перавод дапускаецца некалькі разоў на працягу каляндарнага года (з 1 студзеня па 31 снежня). Пры гэтым тэрміны часовых

пераводаў у суме не павінны перавышаць адзін месяц;

перавод ажыццяўляецца ў межах аднаго населенага пункта.

Згода работніка на перавод неабходна, калі:

тэрмін пераводу больш за адзін месяц;

перавод ажыццяўляецца ў іншую мясцовасць.

Калі наймальніку неабходна падоўжыць тэрмін часовага пераводу, то трэба аформіць адпаведную пісьмовую прапанову работніку. Згода або адмова работніка могуць быць зафіксаваны ў самой прапанове або асобнай заяве.

На перыяд часовага пераводу ў сувязі з вытворчай неабходнасцю работнік вызваляецца ад выканання работы, абумоўленай працоўным дагаворам.

Работніка нельга пераводзіць (нават калі ён згодны) на працу, якая супрацьпаказана яму па стане здароўя, а таксама ў парушэнне правілаў, прадугледжаных арт. 262 і 274 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Часова перавесці работніка ў сувязі з вытворчай неабходнасцю можна на працу, якая не адпавядае яго прафесіі, спецыяльнасці, кваліфікацыі, пасадзе, у тым ліку на працу больш нізкай кваліфікацыі або некваліфікаваную.

Перавод маладога спецыяліста ў сувязі з вытворчай неабходнасцю магчымы толькі ў адпаведнасці з атрыманай спецыяльнасцю і прысвоенай кваліфікацыяй.

Часовы перавод у сувязі з вытворчай неабходнасцю афармляецца загадам (распараджэннем). Пры гэтым не трэба ўносіць змены ў дзеючы працоўны дагавор або заключаць новы. Таксама не трэба рабіць запіс у працоўнай кніжцы аб часовым пераводзе ў сувязі з вытворчай неабходнасцю.

Калі часовы перавод зроблены з выкананнем заканадаўства, то працаўнік не можа адмовіцца ад выканання даручанай работы. За такую адмову наймальнік мае права прыцягнуць работніка да дысцыплінарнай адказнасці за парушэнне працоўнай дысцыпліны, а ў выпадку, калі работнік не выйшаў на працу – за прагул.

У адпаведнасці з ч. 2 арт. 236 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь працоўныя спрэчкі работнікаў, звязаныя з прымяненнем заканадаўства аб працы, у тым ліку аб пераводзе на іншую працу, разглядаюцца камісіяй па працоўных спрэчках.

Вольга САРАКАПЫТ,
галоўны дзяржаўны інспектар працы

Стоит почитать:

Стоит почитать:

В мае в Беларуси зафиксирована дефляция

В Беларуси установлены надбавки юрлицам за реализованное кобылье, козье и овечье молоко

«Белнефтехим»: при нынешних ценах на нефть бензин подорожает

 

administrator

Recent Posts

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 минут ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

23 минуты ago

Пытанне – адказ. Лета – час адпачынку і магчымасцяў

Пытанне: мой унук скончыў два класы, яго бацькі працуюць, у мяне не заўжды атрымліваецца ўзяць…

26 минут ago

Моладзевыя навіны. “Крок да поспеху”: знаёмства з піянерскімі традыцыямі

У рамках інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Крок да поспеху” выхаванцы палатачнага летніка “Родник” сталі ўдзельнікамі яркай і…

29 минут ago

ПРО:Безопасность. Как не заблудиться в лесу?

Поход в лес за грибами или ягодами может быть приятным и полезным, но всегда связан…

33 минуты ago

Гродно принял эстафету «Славянского базара»: в областном центре проходит «Васільковы кiрмаш»

9 июля Гродно стал региональной площадкой масштабного «Васильковага тура», пишет grodnonews.by. Аутентичные сувениры и ручная…

41 минута ago