У выпадку вытворчай неабходнасці наймальнік можа перавесці работніка на іншую працу, якая не абумоўлена працоўным дагаворам (па іншай прафесіі, спецыяльнасці, кваліфікацыі, пасадзе).

Вытворчая неабходнасць лічыцца тады, калі трэба:

прадухіліць катастрофу, вытворчую аварыю, няшчасны выпадак, знішчэнне або псаванне маёмасці наймальніка;

ліквідаваць наступствы катастрофы, вытворчай аварыі або стыхійнага бедства;

замяніць работніка, які адсутнічае.

Часовы перавод у залежнасці ад умоваў такога пераводу можа ажыццяўляцца як без згоды, так і са згодай работніка. Згоду работніка на перавод атрымліваць не трэба, калі:

тэрмін пераводу менш за адзінмесяц. Пры замяшчэнні работніка, які адсутнічае, такі перавод дапускаецца некалькі разоў на працягу каляндарнага года (з 1 студзеня па 31 снежня). Пры гэтым тэрміны часовых пераводаў у суме не павінны перавышаць адзін месяц;

перавод ажыццяўляецца ў межах аднаго населенага пункта.

Згода работніка на перавод неабходна, калі:

тэрмін пераводу больш за адзін месяц;

перавод ажыццяўляецца ў іншую мясцовасць.

Калі наймальніку неабходна падоўжыць тэрмін часовага пераводу, то трэба аформіць адпаведную пісьмовую прапанову работніку. Згода або адмова работніка могуць быць зафіксаваны ў самой прапанове або асобнай заяве.

На перыяд часовага пераводу ў сувязі з вытворчай неабходнасцю работнік вызваляецца ад выканання работы, абумоўленай працоўным дагаворам.

Работніка нельга пераводзіць (нават калі ён згодны) на працу, якая супрацьпаказана яму па стане здароўя, а таксама ў парушэнне правілаў, прадугледжаных арт. 262 і 274 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Часова перавесці работніка ў сувязі з вытворчай неабходнасцю можна на працу, якая не адпавядае яго прафесіі, спецыяльнасці, кваліфікацыі, пасадзе, у тым ліку на працу больш нізкай кваліфікацыі або некваліфікаваную.

Перавод маладога спецыяліста ў сувязі з вытворчай неабходнасцю магчымы толькі ў адпаведнасці з атрыманай спецыяльнасцю і прысвоенай кваліфікацыяй.

Часовы перавод у сувязі з вытворчай неабходнасцю афармляецца загадам (распараджэннем). Пры гэтым не трэба ўносіць змены ў дзеючы працоўны дагавор або заключаць новы. Таксама не трэба рабіць запіс у працоўнай кніжцы аб часовым пераводзе ў сувязі з вытворчай неабходнасцю.

Калі часовы перавод зроблены з выкананнем заканадаўства, то працаўнік не можа адмовіцца ад выканання даручанай работы. За такую адмову наймальнік мае права прыцягнуць работніка да дысцыплінарнай адказнасці за парушэнне працоўнай дысцыпліны, а ў выпадку, калі работнік не выйшаў на працу – за прагул.

У адпаведнасці з ч. 2 арт. 236 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь працоўныя спрэчкі работнікаў, звязаныя з прымяненнем заканадаўства аб працы, у тым ліку аб пераводзе на іншую працу, разглядаюцца камісіяй па працоўных спрэчках.

Вольга САРАКАПЫТ,
галоўны дзяржаўны інспектар працы

Стоит почитать:

«Фісташка» як з неба звалілася. Новы магазін арэхаў і сухафруктаў у Дзятлаве
Ахова працы пры арганізацыі дзейнасці студатрадаў
Готовность сельхозпредприятий к уборочной кампании проверят профсоюзы
About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации