Дзятлаўшчына далучылася да абласной акцыі “Памяць. Мір. Стварэнне”.
Каля падножжа абеліска Славы ў райцэнтры старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі перадаў сімвалічны “агонь стварэння” старшыні Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Ганне Хвядзюк.
Старт акцыі быў дадзены ў Гродне ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Ад Вечнага агню брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку імя Жылібера ветэраны і моладзь запалілі факел, які па эстафеце перадаецца ад раёна да раёна. Падзея нясе глыбокі сэнс: “агонь памяці” ператвараецца ў “агонь стварэння” і дае старт добрым пачынанням ва ўсіх рэгіёнах вобласці.
Акцыя ўжо прайшла ў 7 раёнах, з Лідчыны “агонь стварэння” быў перададзены на Дзятлаўшчыну.
Для ўдзелу ў акцыі каля абеліска сабраліся прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, школьнікі Дзятлаўшчыны, дэлегацыя Шчучынскага раёна.
– Абласная акцыя “Памяць. Мір. Стварэнне”, з аднаго боку, даніна павагі тым, дзякуючы каму сёння мы жывём у міры, адзінстве і згодзе, з другога – нагода яшчэ мацней аб’яднацца людзям розных пакаленняў, прафесій, усім, хто шануе мір, дабрабыт, незалежнасць нашай Беларусі, – звярнуўся да ўдзельнікаў мерапрыемства Андрэй Садоўскі. – Сёння простыя словы “мір”, “стварэнне” напаўняюцца новым сэнсам, за імі – наша рэчаіснасць і спакойнае жыццё, бяспечныя гарады і вёскі, магчымасць гадаваць дзяцей і радавацца кожнаму новаму дню. Гэту магчымасць нам даў ратны подзвіг нашых продкаў. Нізкі паклон і вечная ўдзячнасць воінам-вызваліцелям!
Мы павінны зрабіць усё неабходнае, каб стваральнай працай памножыць дасягненні і багацце нашай краіны. У нашым адзінстве – аснова мірнага жыцця, шчасця кожнага чалавека і грамадства ў цэлым. Нас аб’ядноўвае любоў да Радзімы, вернасць традыцыям і шчырае жаданне рабіць сваю краіну мацнейшай і прыгажэйшай.
У межах акцыі “агонь стварэння” пераадолее сотні кіламетраў, пакіне сваё цяпло каля падножжа воінскіх пахаванняў ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці. І сёння з асаблівым гонарам мы перадаём эстафету нашым суседзям – Шчучынскаму раёну.
Начальнік групы прызыву на тэрміновую вайсковую службу ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Таццяна Трашчаліна адзначыла, што мір на Зямлі – найвялікшая каштоўнасць, права на якую здабылі нашы дзяды і прадзеды ў баях за Айчыну. І мы, нашчадкі герояў, абавязаны сваёй стваральнай працай спрыяць росквіту роднай Беларусі і свайго раёна.
Ад імя моладзі раёна прысутных павітала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык:
– Моладзь Дзятлаўшчыны шануе гісторыю сваёй Радзімы і ўсведамляе: шчаслівая будучыня немагчыма без памяці аб мінулым. Захаванне міру, сяброўства народаў, пераемнасці пакаленняў – наша галоўная місія, і ад моладзі ў гэтым плане залежыць многае. Менавіта мы прадоўжым прапагандаваць каштоўнасці роднай дзяржавы, і ад нас залежыць, якім будзе жыццё ў Беларусі праз гады. Нездарма кажуць: мы моцныя, калі разам. Час выбраў нас, і ён заўжды будзе патрабаваць актыўных дзеянняў у імя міру і стварэння.
Да дзятлаўчан звярнулася ўдзельніца шчучынскай дэлегацыі Ганна Хвядзюк:
– Сёння мы, прадстаўнікі Шчучыншчыны, прымаем ад вас эстафету абласной акцыі “Памяць. Мір. Стварэнне”, якая ўжо некалькі тыдняў крочыць па нашай гродзенскай зямлі і мае глыбокі сэнс. Невыпадкова перадача агню адбываецца на гэтым святым і свяшчэнным месцы, дзе мы маем поўнае права гаварыць аб тым, што Рэспубліка Беларусь заўжды застанецца вернай гістарычнай праўдзе, а мы, яе грамадзяне, зробім усё, каб захаваць мір і незалежнасць.
Кульмінацыяй акцыі стала перадача “агню стварэння”, які Андрэй Садоўскі прыняў ад маладога пакалення і перадаў Ганне Хвядзюк.
Разам з удзельнікамі моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў і прадстаўнікамі сілавых структур Андрэй Уладзіміравіч і Ганна Станіславаўна пасадзілі побач з абеліскам Славы дрэвы рабіны – сімвал міру, росквіту, згуртаванасці. Маладая пасадка прадоўжыла “Алею Памяці”, якая ў мінулым годзе была закладзена раённай уладай і моладдзю Дзятлаўшчыны. Блаславіў добрае пачынанне і асвяціў дрэвы настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула.
Абласная акцыя “Памяць. Мір. Стварэнне” на Дзятлаўшчыне прадоўжылася аўтапрабегам па знакавых месцах раёна, дзе яе ўдзельнікі ўшанавалі памяць землякоў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, усклалі кветкі і вянкі да помнікаў. Ключавымі пунктамі маршруту сталі Вензавец, Казлоўшчына, Дварэц, Наваельня.
Наталля АВЯРЧУК
Фота, відэа Наталлі АВЯРЧУК, Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…