Не знізіць тэмпаў і своечасова справіцца з пастаўленымі задачамі: аграрыі раённых сельгаспрадпрыемстваў працягваюць вясенне-пасяўную кампанію.
Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама, ужо практычна завершаны работы па сяўбе лёну-даўгунцу. Графік пасяўных работ гэтай сельскагаспадарчай культуры, у параўнанні з мінулагоднім, выкананы значна хутчэй.
Сёлета лён-даўгунец сеюць у сямі сельгаспрадпрыемствах раёна. Сяўбу на плошчы ў 1196 гектараў ажыццявіць ААТ “Дварэцкі льнозавод”. Агульная плошча пасеваў лёну-даўгунцу ў раёне складзе 1586 гектараў.
Між тым, у шасці сельгаспрадпрыемствах працягваецца сяўба цукровых буракоў. Нагадаем, што ўсяго ў раёне запланавана пасеяць 1050 гектараў гэтага карняплоду. Лідзіруючыя пазіцыі ўтрымліваюць аграрыі КСУП “Войневічы”, ААТ “Граніт-Агра”, КСУП “Жукоўшчына”.
Па стане на 16 красавіка, плошча пасадкі агародніны ў КСУП “Жукоўшчына” склала5 гектараў.
Некаторыя сельгаспрадпрыемствы раёна пачалі нарэзваць барозны пад бульбу. Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама, бульба будзе пасаджана ў 4 сельгаспрадпрыемствах, на агульнай плошчы 270 гектараў.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Приближается Новый год и Рождество – одни из самых любимых праздников наших граждан. К этим…
Комитет государственного контроля Гродненской области информирует о проведении «горячей линии» по реализации требований Указа Президента…
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…