Час думаць не толькі пра сябе

Каранавірус не адступіць сам. Гэта не сезоннае захворванне, а сапраўдная бяда, з якой трэба змагацца калектыўна.

На сёння адзіным эфектыўным метадам засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад ускладненняў COVID-19 застаецца прышчэпка.

Такую думку на сустрэчах у працоўных калектывах выказваюць работнікі раённых бальніцы і цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, праводзячы тлумачальную работу і паралельна прадаўжаючы прышчэпкавую кампанію. Чарговая сустрэча медыкаў адбылася з калектывам Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння. Акрамя дзятлаўскіх газавікоў, на ёй прысутнічалі галоўны інжынер унітарнага прадпрыемства “Гроднааблгаз” Юрый Мажэйка і дырэктар вытворчага ўпраўлення “Слонімгаз” Андрэй Кавальчук.

Намеснік галоўнага доктара Дзятлаўскай ЦРБ Таццяна Свіб пазнаёміла прысутных з актуальнай эпідэміялагічнай сітуацыяй у раёне, якая пакідае жадаць лепшага. Колькасць захварэлых расце і пік захворвання, па прагнозах медыкаў, яшчэ наперадзе: магчыма, ён прыйдзецца на канец лістапада. Аддзяленні бальніц перакваліфікуюцца пад профільныя, ствараюцца новыя “кавідныя” брыгады, людзі розных узростаў, нават маладыя, без хранічных хваробаў, трапляюць у рэанімацыю. Разам з тым, актуальная статыстыка паказвае: тыя, хто прышчапіўся ад каранавірусу, па-першае, менш успрымальныя да заражэння на COVID-19, па-другое, калі хварэюць, то без сур’ёзных ускладненняў.

Андрэй Кавальчук падзяліўся вопытам Слонімскага і іншых раёнаў газазабеспячэння з “нулявой” захваральнасцю аб тым, як ім удалося ў час пад’ёму захворвання дасягнуць стапрацэнтнай прысутнасці калектыву на працоўных месцах. Адказ просты: яшчэ на пачатку масавай вакцынацыі насельніцтва ад COVID-19 гэтыя падраздзяленні скарысталіся прапанаванай магчымасцю і зрабілі прышчэпкі, такім чынам стварыўшы імунітэт унутры калектываў.

– Прымаючы рашэнне, прышчапляцца ад каранавірусу або не, помніце, што, знаходзячыся ў калектыве, мы з вамі адказваем не толькі за сябе, але і за сваіх калег па працы, – звярнуўся да прысутных Юрый Мажэйка. – Мы патрэбныя людзям. І сёння не маем права дазволіць пандэміі паралізаваць работу газавай службы.

На завяршэнні сустрэчы медыкі правялі вакцынацыю ад каранавіруснай інфекцыі ў арганізацыі. Удзельнікам кампаніі прапаноўваліся на выбар вакцына кітайскай або расійскай вытворчасці. Газавікам паведамілі, што другі кампанент вакцыны можна будзе атрымаць праз тры тыдні таксама па месцы працы.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Абараніце сябе – спыніце дыялог

Лічбавыя тэхналогіі трывала ўвайшлі ў паўсядзённае жыццё. З імі камфортна, аднак не варта забываць пра…

37 минут ago

Аб занятасці насельніцтваі налічанай заработнай плаце работнікаў Дзятлаўскага раёна

У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…

17 часов ago

Прафарыентацыя. У гасцях у “Перамогі”, або Як нараджаецца раёнка

На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…

17 часов ago

Што цэняць і чаго чакаюць маладыя беларусы?

Больш за тры сотні прадстаўнікоў розных рэгіёнаў краіны, у тым ліку дзятлаўчане, сёння прымаюць удзел…

17 часов ago

Моладзевыя навіны. “Асенні экспрэс”: прыгоды на планетах

У час канікулаў лагер “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы…

17 часов ago

Актуальны каментарый. Мы робім усё, каб стаць мостам для дыялогу

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Конус” РУП…

18 часов ago