Час цудаў, дабра і падарункаў (+відэа)

15 снежня адначасова з усёй краінай на Дзятлаўшчыне стартавала самая добрая і самая навагодняя акцыя “Нашы дзеці”, якая прадоўжыцца да 15 студзеня 2023 года.

Яе ўрачыстае адкрыццё ў Цэнтры культуры і народнай творчасці сабрала адораных, творчых і спартыўных навучэнцаў з усяго раёна.

Павітаў удзельнікаў мерапрыемства і павіншаваў з надыходзячымі святамі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

– Акцыя “Нашы дзеці” пераўтварылася ў сапраўдны марафон дабра, які праходзіць пад патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, які стаяў ля вытокаў гэтай выдатнай беларускай традыцыі. Акцыя з’яўляецца адпраўной кропкай навагодніх і калядных урачыстасцяў, задае цудоўны тон святочным мерапрыемствам. Ні адно дзіця ў гэтыя святочныя дні не павінна застацца без увагі і падарункаў. Падтрымка і клопат – галоўны рэсурс, дзяліцца якім можа і павінен кожны чалавек, – адзначыў Аляксандр Станіслававіч. – Радуе, што да акцыі кожны год далучаецца ўсё больш нераўнадушных людзей, адклікаюцца многія арганізацыі ўсіх форм уласнасці, з году ў год сума сабраных сродкаў павялічваецца. Дзякуй вам за сумесную работу, разуменне і давер, сапраўдную адданасць і клопат аб нашых дзецях, а значыць, клопат аб будучыні нашага раёна і Рэспублікі Беларусь.

Дарагія дзеці, вы з’яўляецеся гонарам сваіх установаў адукацыі нашага раёна, валодаеце вялікай энергіяй, настойлівасцю, мэтанакіраванасцю. Я веру, што ў будучым вы станеце дастойнымі прадаўжальнікамі лепшых традыцый беларускага народа і праславіце нашу дзяржаву на сусветным узроўні. Няхай вера ў добрае, лепшае, казачнае заўжды застаецца з вамі і матывуе на новыя дасягненні.

На памяць аб акцыі “Нашы дзеці” Аляксандр Бараноўскі атрымаў ад маленькіх дзятлаўчан сувенір, зроблены рукамі дзяцей як сімвал цеплыні і дабра.

Акцыі “Нашы дзеці” ўжо амаль чвэрць стагоддзя, за гады існавання яна ператварылася ў сапраўдны месяц дабра, на працягу якога дзяцей чакаюць прыемныя сюрпрызы і мерапрыемствы, а добрымі чараўнікамі становяцца дарослыя – прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў раёна. На сённяшняе свята яны таксама прыйшлі з падарункамі.

Намеснік старшыні райвыканкама, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская ўручылі памятныя падарункі ад “Белай Русі” ў намінацыі “Насустрач адкрыццям”, у якой былі адзначаны самыя інтэлектуальныя і эрудыраваныя школьнікі раёна.

– На працягу ўсёй акцыі кожны дарослы будзе імкнуцца дарыць шчасце, усмешкі ўсім дзецям. Наша будучыня залежыць ад вас, – звярнуўся да прысутных у зале Ігар Станіслававіч. –Хачу падзякаваць навучэнцам раёна за актыўную жыццёвую пазіцыю, вашы дасягненні ў сферах навукі, спорту, культуры на славу нашай малой радзімы. Мы заўжды будзем  падтрымліваць у вашых лепшых пачынаннях.

Павіншавала ўсіх са святамі і ўручыла ўзнагароды ў намінацыі “Натхненне і талент” загадчыца аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова. Спонсарам выступіла ААТ “Агражалезабетон” і яго дырэктар Аляксандр Волкаў.

У гэтай жа намінацыі адзначыла сувенірамі таленавітых дзяцей раёна начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель.

Для ўручэння ўзнагародаў  у намінацыі “Моладзь: лідарства і дабрачыннасць» былі запрошаны кіраўнікі самых актыўных моладзевых арганізацый Дзятлаўшчыны – першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і каардынатар дзейнасці моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў Ірына Мішчанка. Яны пажадалі ініцыятыўнай моладзі раёна новых поспехаў і дасягненняў.

На Дзятлаўшчыне нямала дзяцей і моладзі, якія ўносяць вялікі ўклад у захаванне прыродных багаццяў раёна, актыўна дапамагаюць работнікам лясной гаспадаркі і нават мараць звязаць жыццё з гэтай прафесіяй. У намінацыі “Эка-актывісты” падарункамі ад Дзятлаўскага лясгаса іх адзначыў намеснік кіраўніка арганізацыі Аляксей Урбановіч.

Самыя хуткія, спрытныя, спартыўныя маладыя людзі нашага раёна атрымалі падарункі ў намінацыі “Алімпійскія надзеі”. Іх уручылі загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда і дырэктар Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Святлана Лагута.

На працягу ўсяго мерапрыемства сваю творчасць гледачам дарылі таленавітыя юныя артысты нашага раёна – Нэлі Санюк, Любоў Лаўрукевіч, Артур Лішык, дуэт Валерыі Данільчык і Ганны Якаўчык, а таксама творчыя калектывы сярэдніх школ № 1 і № 3 горада Дзятлава.

Як і належыць, сапраўднае навагодняе свята не абышлося без Дзеда Мароза і Снягурачкі, якія пажадалі ўсім дзецям раёна дабра, спаўнення мараў і жаданняў. Дзякуючы работнікам і наведвальнікам Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўсе ўдзельнікі свята атрымалі зарад добрага настрою. Рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці” распачалася, а значыць, навагоднія цуды пачынаюцца.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

35 минут ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

45 минут ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

55 минут ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

4 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

7 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

7 часов ago