“Час” быць разам

Патрыятычны сямейны фестываль “Час” правялі лідары і актывісты Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і новай аднайменнай беларускай палітычнай партыі.

600 чалавек  сабраліся разам на базе дзіцячага аздараўленчага лагера “Энергетык” у Мінскім раёне, каб прадэманстраваць сваё адзінства і згуртаванасць, далучыць маладое пакаленне да духоўна-маральных, патрыятычных традыцыйных сямейных каштоўнасцяў. У саставе дэлегацыі ад Гродзенскай вобласці былі і нашы землякі – сем’і Дайлідаў, Шпакоўскіх і Стрыдзінскіх.  Асаблівасцю стала тое, што ў фестывалі прынялі ўдзел не толькі члены партыі, раённых і гарадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, але і іх сем’і і дзеці.

Са словамі прывітання да прысутных звярнуўся старшыня Беларускай партыі “Белая Русь” і Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Алег Раманаў, падыскутыраваць і задаць пытанні ў час дыялогавых пляцовак можна было гісторыку і палітолагу  Вадзіму Гігіну, журналістам і тэлевядучым Ксеніі Лебедзевай і Рыгору Азаронку.

Арганізатары сямейнага свята прадугледзелі занятак для ўсіх.

Дзеці бавілі час на вясёлых квэстах, захапляльных гульнях, удзельнічалі ў майстар-класах, а таксама спартыўных спаборніцтвах. За перамогі ўдзельнікі мерапрыемстваў атрымалі падарункі ад  “Белай Русі”. Акрамя гэтага, яны сталі гледачамі кіналагічнага шоу, якое падрыхтавалі супрацоўнікі МУС, паказальнага выступлення байцоў спецназа, паласаваліся пахучай грэчневай кашай з палявой кухні і, вядома ж, скончылася ўсё сумесным чаяпіццем. Выступленні салістаў і фальклорных калектываў дапоўнілі культурную праграму сямейнага свята.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Безопасность — это совокупность маленьких привычек

Работники Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям присоединились к маршруту автолавки — проехали по деревням Жуковщинского…

11 минут ago

Юные легкоатлеты Дятловской ДЮСШ достойно выступили на областных соревнованиях

С 24 по 25 сентября в Гродно прошли открытые соревнования Гродненской области по легкой атлетике,…

2 часа ago

Госавтоинспекция проведет профилактическое мероприятие в отношении перевозок пассажиров автомобилями-такси

В целях повышения безопасности дорожного движения, предотвращения и снижения тяжести последствий ДТП с участием автомобилей…

5 часов ago

Крыніцы жывой памяці

Дзятлаўшчына – гэта ўнікальны куток Беларусі, дзе на стыку эпох, культур і  канфесій кавалася непаўторная…

5 часов ago

Аб праекце мадэльнага закона СНД па абарачэнні каштоўных папер

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык прыняў удзел у пасяджэнні рабочай групы…

5 часов ago

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

21 час ago