У рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню” работнікі Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у чарговы раз наведалі летні аздараўленчы лагер “Баравічок”.
Сустрэлася з ратаўнікамі другая змена лагера. Мерапрыемства пачалося з выступу інспектара РАНС Аляксандра Беленка. Ён прывёў статыстыку гібелі дзяцей на пажарах, іх прычыны, у ліку якіх ёсць і дзіцячае свавольства з агнём. Асаблівая ўвага была нададзена правілам паводзінаў на вадаёмах, аказанню першай дапамогі людзям, якія тонуць. А вось праверыць, як дзеці ведаюць гэтыя правілы, можна было з конкурсу пантамімы, у якім каманда павінна была без словаў паказаць, што забараняецца рабіць пры наведванні вадаёмаў. Былі праведзены іншыя конкурсы і віктарыны: з выратавальнай вяроўкай, па тушэнні ўмоўнага пажару, на веды рубрык і тэматыкі апошняга нумара часопіса “Юны ратаўнік”. Пераможцы і ўдзельнікі конкурсаў атрымалі прызы і сувеніры.

Нягледзячы на тое, што ў змене былі дзеці з усёй Беларусі, прыемна было бачыць добрыя веды правілаў бяспекі менавіта хлопчыкаў і дзяўчынак з Дзятлаўскага раёна.
Вялікую цікавасць у дзяцей выклікала дэманстрацыя тэхнічнага абсталявання ратаўнікоў. Добры настрой дапамаглі задаць не толькі конкурсы, але і вядома ж сувеніры, якія атрымалі ўсе ўдзельнікі акцыі.

DSCN8315ф

DSCN8329ф

DSCN8333ф

DSCN8350ф

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Праз хрышчэнскую ваду дапамагае Гасподзь
Дзелавы панядзелак. Адвыклі людзі ад зімы
Школьны мерыдыян

Школьны мерыдыян

19 января, 2026

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации