Чаму гараць нашы людзі?

Тэмы сельскагаспадарчых задач, вакцынацыі ад каранавірусу і грыпу, работы аглядавых камісій, арганізацыі ўрачыстасцяў і акцый гучалі на штотыднёвай рабочай нарадзе ў старшыні райвыканкама.

Адгаворка, якая даўно “не працуе”

У сельскай гаспадарцы да свята, якое, дарэчы, работнікі галіны адзначаць 21 лістапада, яшчэ шмат работы. Так, у раёне не сабраны ўраджай з 80 гектараў кукурузы, 51 гектара буракоў. Уздым зябліва застаецца актуальным для ўсіх гаспадарак.

– Нельга ўпускаць надвор’е і час, – папярэдзіў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Гаспадаркі “Войневічы” і “АграМілк” займаліся зяблівам і ў выхадныя дні, гэта было правільнае рашэнне кіраўнікоў на перспектыву, яны будуць у выйгрышы. Ніякія адгаворкі, накшталт “няма паліва”, даўно “не працуюць”.

Што датычыцца святочных мерапрыемстваў да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, у сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай не будзе агульнага раённага свята, аднак віншаванні, уручэнне ўзнагародаў пройдуць напрыканцы тыдня асобна ў гаспадарках абавязкова з удзелам кіраўніцтва раёна. Ва ўсе часы праца земляробаў і жывёлаводаў лічылася пачэснай. Ім мы абавязаны за ўсё тое, што маем кожны дзень на стале.

Як спрафілакціраваць курэнне ў ложку?

Пажары мінулага тыдня, а іх было ў раёне два, абышліся без ахвяраў. Між тым, па ўдакладненай інфармацыі, абодва адбыліся з-за курэння грамадзян у ложку. Дарэчы, прычынай усіх пажараў, на якіх сёлета загінулі жыхары раёна, стала непагашаная цыгарэта.

– Так, гэта людзі, якія п’юць, – адзначыў старшыня райвыканкама, – але гэта нашы людзі. Неабходны “свежыя” падыходы да прафілактычнай работы з такой катэгорыяй грамадзян.

Намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч, які курыруе раённыя аглядавыя камісіі, патлумачыў, што спрафілакціраваць курэнне ў ложку складана, між тым, па гэтым аспекце ўзмоцнены кантроль і пакаранне. Калі раней проста папярэджвалі, вялі гутаркі, каб не курылі ў доме, то цяпер, як толькі камісія заўважыць акуркі ці попельніцу ў жылым памяшканні, адразу выпісвае штраф гаспадарам.

Хто лепшы матыватар…

– Напэўна, кіраўнік прадпрыемства або арганізацыі, які прышчапіўся сам, стаў прыкладам для свайго калектыву, і ёсць лепшы матыватар для вакцынацыі супрацоўнікаў. У любым выпадку ніхто так, як кіраўнік, не ведае лепш свой калектыў і падыходы да кожнага, – выказаў меркаванне Андрэй Садоўскі наконт вядзення растлумачальнай работы ў працоўных калектывах па вакцынацыі.

Галоўны санітарны доктар Алена Шайбак падкрэсліла, што вакцынацыя на Дзятлаўшчыне працягваецца, ад каранавірусу ў раёне прышчапіліся 8870 чалавек або 37,4 %, ад грыпу – 6380 чалавек або 26,9 % насельніцтва.

Дарэчы, колькасць захварэўшых на COVID-19 у раёне зніжаецца.

Іншыя тэмы коратка

На асаблівы кантроль зацікаўленых службаў пастаўлена пытанне парушэння заканадаўства непаўналетнімі ў сувязі з ростам адпаведных злачынстваў у Дзятлаўскім раёне.

****

14 снежня будзе дадзены старт традыцыйнай акцыі “Нашы дзеці”, у час якой прадстаўнікі ўлады, грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна наведаюць апякунскія і прыёмныя сем’і, дзіцячы дом сямейнага тыпу, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячае аддзяленне бальніцы, каб павіншаваць дзяцей з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

34 минуты ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

1 час ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago