Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Рукадзельніца, спявачка, цікавы суразмоўца

Спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці павіншавалі з 80-гадовым юбілеем Гэлю Красоцкую, жыхарку вёскі Явар. Многія ў нашым раёне ведаюць гэту жанчыну як рукадзельніцу, самадзейную артыстку моўнага жанру, спявачку.

Родам яна з вёскі Старына, з небагатай сялянскай сям’і. Бацьку свайго не памятае, бо памёр, калі дзяўчынцы было пару гадкоў, матуля ж цяжка хварэла, таму на дзіцячыя плечы змалку лягло шмат работы. Дзяўчынка ўважліва назірала за вясковымі жанчынамі, іх паўсядзённымі клопатамі і справамі, стараючыся пераняць для сябе самыя карысныя ўменні. Калі суседкі збіраліся разам за рукадзеллем, ёй таксама было вельмі цікава глядзець, як вяжуць прыгожыя рэчы кручком ці ткуць яркія посцілкі. І сама пачала вывязваць розныя зубочкі і карункі.

Сёння хату Гэлі Браніславаўны ўпрыгожвае мноства рукатворных шэдэўраў. Расказвае, што ў яе нічога не прападае, кожны клубочак ідзе ў справу. Яна беражліва захоўвае свой першы вышыты ручнік, які аздобіла вязаным кручком “зубком” і вышываным крыжыкам узорам. Раней любіла вышываць гладдзю, пераважна ручнікі, матывы для якіх нярэдка пераймала ў іншых вясковых рукадзельніц.

Як сцвярджае Гэля Красоцкая, яе карысныя захапленні з дзяцінства дапамагаюць ёй дакрануцца да прыгожага, акунуцца ў свет творчасці, адпачыць ад працоўных будняў.  

У асабістай скарбонцы Гэлі Браніславаўны нямала ўзнагарод, пераважная большасць з якіх – за ўдзел у творчых конкурсах. Асабліва запамінальным для нашай зямлячкі было выступленне за раённую арганізацыю Беларускага таварыства інвалідаў па зроку на адным з абласных аглядаў-конкурсаў, дзе з жартоўнай песняй “Жонка мужа не любіла” сярод прадстаўнікоў розных раёнаў Гродзеншчыны Гэля Браніславаўна стала пераможцай.

Па стане здароўя ў апошнія гады жанчына ўжо не ўдзельнічае ў мастацкай самадзейнасці, але можа праспяваць шмат песень і расказаць цікавых баек. Яшчэ яна памятае рэцэпты хлеба, паўсядзённых вясковых страваў і прысмакаў, якія гаспадыні гатавалі на святы, ведае прыказкі і прымаўкі, прыкметы, па якіх прадказвалі надвор’е. Яе заўжды прыемна слухаць, можна даведацца шмат цікавага і карыснага.

Святлана ВЕНСКАЯ,
метадыст сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga      

#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины

administrator

Recent Posts

У банкаўскай сферы раёна – новы кіраўнік

6 кастрычніка 2026 года начальнікам цэнтра банкаўскіх паслуг № 422 у горадзе Дзятлаве рэгіянальнай дырэкцыі…

11 часов ago

Гісторыі розныя, праблема аднолькавая

У Парэцкім сельвыканкаме прайшло пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным кірмашом…

12 часов ago

В Гродно чествовали работников культуры со всего региона

Эти люди ежедневно создают праздничную атмосферу. Накануне профессионального праздника состоялась торжественная церемония награждения лучших представителей…

12 часов ago

В Дятловском районе потеплеют батареи

Как отметили в Дятловском РУП ЖКХ, с сегодняшнего дня в районе начинается отопительный период. В…

13 часов ago

«Молодежь за безопасность»: марафон «112 добрых дел» открыли юные спасатели Новоельни

В Дятловском районе дан старт профилактической акции «Молодежь за безопасность». Первый этап традиционно прошел под…

13 часов ago

Белорусские аграрии накопали более 2,4 млн тонн сахарной свеклы

По оперативным данным, сахарная свекла убрана с 48% площадей, накопано 2432 тыс. т корнеплода средней…

15 часов ago