22-23 лістапада праходзіць рэспубліканскі семінар-нарада на тэму павышэння эфектыўнасці будаўнічага комплексу краіны.

Плануецца, што Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка правядзе пленарнае пасяджэнне семінара-нарады. На яго запрошаны кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў краіны, прадстаўнікі мясцовай вертыкалі ўлады, спецыялісты арганізацый будаўнічай галіны. Мерапрыемства пачалося яшчэ 22 лістапада з практычных заняткаў у вучэбных групах і наведвання шэрагу аб’ектаў.

Сваім меркаваннем наконт гэтай значнай падзеі падзяліўся намеснік старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Юрый Залеўскі:

– Прыемна, што прыняць удзел у рэспубліканскім семінары-нарадзе па павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу краіны запрошаны прадстаўнікі Гродзенскай вобласці і раёнаў. Дзятлаўшчыну на сустрэчы прадстаўляе старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік.

Пасля таго, як кіраўнік нашага раёна вернецца з рабочай камандзіроўкі, будзе праведзена нарада. На ёй мы дэталёва абмяркуем праблемныя пытанні, агучаныя ў час сустрэчы з Прэзідэнтам і спецыялістамі галіны, напрамкі далейшага ўдасканалення работы будкомплексу, магчымыя перспектывы яго развіцця ў нашым раёне.

Ірына СТЫРНІК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации