Чаго маладыя дзятлаўчане чакаюць ад абласнога форуму “Моладзь. Будучыня. Беларусь”

Кацярына Дубешка:

– Мне выпала выдатная магчымасць прадстаўляць моладзь Дзятлаўшчыны на абласным моладзевым форуме. Радуе, што ў гэтым маштабным мерапрыемстве будуць прымаць удзел дэлегацыі з усёй Гродзенскай вобласці. Гэта цудоўная магчымасць сустрэцца з аднадумцамі, атрымаць зарад энергіі і ўпэўніцца, што моладзь Беларусі правільна разумее выбраны нашай дзяржавай курс – за мір, стабільнасць, незалежнасць.

Вячаслаў Сарачынскі:

– З задавальненнем прыму ўдзел у абласным моладзевым форуме, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю і свае адносіны да таго, што адбываецца ў краіне. Крайне не згодны з тымі бацькамі, якія падвяргаюць небяспецы сваіх непаўналетніх дзяцей. Я бацька двух дачок, і выдатна разумею, што іх будучыня і тое, у якой краіне яны будуць жыць, залежыць ад грамадзянскай пазіцыі, якую займаю я. Хачу, каб мае дзеці памяталі подзвігі дзедаў і прадзедаў і тое, якой цаной нам дасталася мірная краіна. Менавіта пра гэта буду расказваць сваім дзецям.

Кацярына Хілімончык:

– У складзе моладзевай дэлегацыі Дзятлаўшчыны больш за 50 % членаў Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ”. Гэта сведчыць аб тым, што наша раённая арганізацыя мае сваю дакладную пазіцыю наконт будучыні нашай дзяржавы. Мы за тое, каб Беларусь заставалася мірнай і незалежнай краінай, каб у беларускай моладзі былі такія ж ільготы і гарантыі, якія ёсць у нас сёння. А гэта і магчымасць бясплатна атрымліваць адукацыю, і гарантаванае першае месца работы, і льготныя крэдыты для маладых спецыялістаў, і важкая падтрымка сем’яў, дзе гадуюцца дзеці, і многае іншае.

Таццяна Пазняк:

– Абласны моладзевы форум – гэта выдатная пляцоўка для канструкцыйнага дыялога і вырашэння актуальных і надзённых праблем, якія сёння хвалююць маладых беларусаў. Спадзяюся пачуць там шмат важнай і карыснай інфармацыі, якую як настаўніца і педагог-арганізатар пастараюся данесці да падрастаючага пакалення.

 

administrator

Recent Posts

Финал конкурса «Семья года» покажут сегодня в телеэфире

Телеверсию финального этапа VII республиканского конкурса "Семья года", проходившего во Дворце спорта в Минске 10…

17 часов ago

Стратегические цели в сельском хозяйстве до 2030 года назвали в Минсельхозпроде

Стратегические цели на 2026-2030 годы определены государственной программой "АПК будущего". В их числе - производство…

17 часов ago

На сельскагаспадарчым кірмашы ў Казлоўшчыне (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

2 дня ago

Сельскагаспадарчы кірмаш у Гезгалах (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

2 дня ago

«Перамога» наводзіць парадак

Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…

2 дня ago

Ведае ўчастковы. Як пакараюць за пашкоджанне аўтамабіля?

Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…

2 дня ago