Чаго чакаем ад Года якасці?

2024 год указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі афіцыйна абвешчаны Годам якасці.

Аляксандр Рыгоравіч адзначыў, што ў новым годзе важна зрабіць акцэнт на павышэнні канкурэнтаздольнасці Беларусі на сусветным рынку непасрэдна праз беражлівыя і прадуманыя адносіны да нашых рэсурсаў. І вельмі важна, каб кожны рэсурс, любая чалавечая праца былі выкарыстаны разумна і па прызначэнні.

Цікава было даведацца, чаго ад Года якасці чакаюць жыхары Дзятлаўшчыны?

Алена Круглова, дырэктар Новаяльнянскай сярэдняй школы,  намеснік старшыні Савета раённага аддзялення партыі “Белая Русь”:

– Кваліфікаваныя кадры на вытворчасці, таленавітыя дактары, педагогі, інжынеры, якасная прадукцыя – усяго гэтага немагчыма дасягнуць без якаснай адукацыі.

Знішчэнне любой нацыі не патрабуе атамных бомбаў ці выкарыстання ракет далёкага радыусу дзеяння. Дастаткова знізіць якасць адукацыі.

У наш няпросты час Беларусі для фарміравання трывалага падмурка ўстойлівасці патрабуюцца не толькі адукаваныя, прадпрымальныя, кампетэнтныя кадры, але і высокамаральныя асобы, якія валодаюць развітым узроўнем адказнасці за лёс сваёй Айчыны. На мой погляд, першаснае значэнне маюць імкненне грамадзян прынесці максімум карысці сваёй дзяржаве і ўменне якасна выконваць даручанае заданне. Пры ўсім гэтым прыярытэт павінен быць перш за ўсё за якасцю.

Як раней адзначаў кіраўнік дзяржавы: “Калі не будзем займацца сваімі дзецьмі мы – імі зоймуцца чужыя настаўнікі. І тады ў гісторыі незалежнай Беларусі, якую павінны прадоўжыць нашы дзеці, можам паставіць кропку”. У 2024 годзе і надалей наша мэта – прадоўжыць удасканаленне сістэмы адукацыі, каб своечасова ўхіліць недахопы, зрабіць навучальны працэс больш зразумелым і цікавым, сістэму кантролю ведаў больш аб’ектыўнай, што дазволіць стварыць спрыяльныя ўмовы для прафесійнага станаўлення і развіцця моладзі Беларусі, бо ад стану адукацыйнай сістэмы ў многім залежыць будучыня дзяржавы, яе эканамічнае развіццё, узровень дабрабыту, сацыяльная стабільнасць.

Прэзідэнт неаднаразова падкрэсліваў, што кожнаму на сваім месцы неабходна “якасна рабіць даручаную справу і належным чынам выконваць грамадзянскія абавязкі”.

Я ўпэўнена: калі якасць адукацыі, навукі і культуры будзе высокай, то канкурэнтаздольнасць Беларусі на сусветных рынках будзе толькі расці.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

10 часов ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

24 часа ago

Андрэй Садоўскі: “Будзем прадаўжаць станоўчую дынаміку”

Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм…

24 часа ago

В Засетье горел автомобиль

Сегодня в 01-26 на линию  "101" поступило сообщение о пожаре легкового автомобиля  в деревне Засетье…

24 часа ago

Па працы і ўзнагарода

Работнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны атрымалі высокія ўзнагароды на “Дажынках-2026” у Карэлічах. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга…

1 день ago

“Дажынкі-2026”. Урачыстае шэсце (фотафакт)

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

1 день ago