Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Заканчваецца месяц рэлігійнага турызму. Прайшоў ён, нягледзячы на шматлікія выхадныя дні, плённа і актыўна. Магчыма, плённасці яго спрыялі рэлігійныя святы, якіх так шмат было ў студзені. Не будзем гадаць, галоўнае – вынік і тое задавальненне, што прыносіць гэты самы вынік. Школьнікі наведвалі храмы, здымаліся ролікі пра самыя загадкавыя рэліквіі цэркваў і касцёлаў, да знаёмства грамадскасці з каталіцкімі і праваслаўнымі храмамі падключыліся ксяндзы і свяшчэннікі. Прыемна, шчыра кажучы, калі табе ідуць насустрач, разумеюць важнасць развіцця турызму ў рэгіёне, дапамагаюць разабрацца ў тонкасцях веры той ці іншай канфесіі. Мы шчыра ўдзячны ўсім, хто адгукнуўся на просьбу падключыцца да экскурсій, расказаць пра святыні  і паказаць іх карыстальнікам сацыяльных сетак.
А турыстычны інфармацыйны цэнтр вырашыў падвесці вынік экскурсійнага наведвання цэркваў і касцёлаў за 2024 год і вызначыць ТОП-5 самых папулярных храмаў Дзятлаўшчыны. І вось што атрымалася.

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, самы старажытны будынак Дзятлаўшчыны, узведзены сям’ёй Сапегаў, Львом Іванавічам і яго сынам Казімірам Львом, на працягу 1624-1646 гадоў. Будынак, якім апекаваліся Радзівілы і Стравінскія, які некалькі разоў гарэў, але падымаўся і ўзносіўся да нябёсаў зноў і зноў. Менавіта летась касцёл, дзякуючы ксяндзу Андрэю Лішко, адчыніў для турыстаў свае скляпенні і стаў яшчэ больш цікавым і загадкавым. А, як вядома, разгадаць загадку – справа інтрыгуючая. Не буду пісаць пра ўсе таямніцы касцёла: хто яшчэ яго не наведаў – мы заўсёды да вашых паслуг. І раскажам, і пакажам, ды і пане Андрэй нікому не адмовіць, бо адразу палюбіў свой прыход і старажытны дзятлаўскі храм. Раскажам пра мошчы Святога Удальрыка, якія захоўваюцца ў касцёле. Між іншым, з правага боку, бліжэй да алтара, вы зможаце ўбачыць скульптурную выяву Святога, магчыма, узведзеную ў гонар старэйшага сына Мікалая Фаўстына Радзівіла – Удальрыка Радзівіла, грамадскага дзеяча Рэчы Паспалітай, пісьменніка. Радзівілы фундавалі аднаўленне касцёла пасля вялікага пажару першай паловы 18 стагоддзя і, хутчэй за ўсё, пажадалі вось так увекавечыць свае імёны – Мікалай Фаўстын праз пахаванне ў калоне касцёла свайго сэрца, а Удальрык – праз скульптуру і мошчы Святога, імем якога быў нарачоны пры нараджэнні. Ёсць у касцёле яшчэ адна памятка пра Радзівілаў – ікона Святой Барбары. Яна таксама справа, непадалёк ад скульптуры Святога Удальрыка. Барбарай звалася жонка Мікалая Фаўстына, паходзіла з раготнаўскіх Завішаў.

Сапраўды, цікава, калі задумаешся і пачнеш даследаваць. А даследаваць ёсць што, і, мяркуем, знойдуцца навукоўцы ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, які ўзначальвае наш зямляк Вадзім Лакіза, што змогуць раскрыць для турыстаў многія таямніцы.

Спаса-Праабражэнская царква і сабор святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай немагчыма не наведаць. Два турыстычныя аб’екты, а лёс агульны, неразрыўны. Сама гісторыя гаворыць тут з турыстамі. І гаворыць вуснамі Канстанціна Іванавіча Астрожскага, фундатара храма, які быў пабудаваны згодна з яго рашэннем у 1508 годзе. Праваслаўныя дзятлаўчане ганарацца, што маюць дзве царквы, але шлях да здзяйснення задумы многіх святароў быў доўгі і няпросты. Больш за сто гадоў прайшло, пакуль ажыццявілася мара пра новы храм – сёння велічны сабор, што здзіўляе сваёй прыгажосцю і гасціннасцю. З вялікай удзячнасцю і павагай наведваюць яго нашы госці – турысты з Расіі, слухаюць гісторыю выратавання партызанскага камандзіра Валянціна Біцько, пакланяюцца мошчам  Святога Амбросія Опцінскага, з душэўным трапятаннем падыходзяць да Галгофы і з заміраннем сэрца слухаюць гісторыю пра цуд – у 1998 годзе Галгофа міратачыла. І абавязкова тут трэба паставіць свечку за здароўе, бо месца намоленае, святое, жыватворнае.

Касцёл Божага Цела ў аграгарадку Дварэц таксама адзін з папулярнейшых турыстычных аб’ектаў нашага раёна. Ён уваходзіць у маршруты “Дарогамі Дзятлаўшчыны” і “Ад Цара да самавара”, наведваюць храм групы, якія едуць з Гродна і Мінска, Бабруйска і Баранавіч, а таксама расійскія турысты. Чым жа прываблівае будынак? Найперш, задумай і гісторыяй узвядзення. Ініцыятарам пабудовы стала Апалінарыя Пратасевіч, жонка мясцовага памешчыка. Трэба ж было жанчыне ў пачатку 20 стагоддзя ўзяцца за такую справу, дабіцца дазволу ў Санкт-Пецярбургу, заручыцца фінансавай падтрымкай сваякоў Радзівілаў і за кароткі тэрмін узвесці касцёл! Велічны, з жоўтай італьянскай цэглы, з падлогай, выкладзенай такой якаснай неапальскай пліткай, што не папсавалася нават пад капытамі коней, якія стаялі ў храме ў савецкі час. А яшчэ, відаць, касцёл цікавы сваёй архітэктурай – стылем неабарока – і трагічнай гісторыяй сям’і Пратасевічаў, памешчыкаў, якія пакінулі калісьці значны след на дзятлаўскай зямлі.

А завяршае спіс ТОП-5 храмаў Дзятлаўшчыны касцёл Святых Анёлаў-Ахоўнікаў у Раготна, пабудаваны ў 1840 годзе. Касцёл выглядае так незвычайна-велічна і грандыёзна, што не хапае слоў, каб апісаць уражанне, што застаецца ў памяці надоўга. Спачатку ад месца, дзе ён пабудаваны. Уявіце сабе: высачэнная гара, а на ёй – белы вялізны будынак з калонамі, нібы палац рымскага імператара. Падымаешся па лесвіцы да ўвахода і бачыш ўсю ваколіцу з хатамі, дарогамі, палямі і лесам. Дзе амаль дзвесце гадоў таму чалавек мог уявіць сябе птушкай, як не тут, каля сцен касцёла? Вакол храма – высокая каменная агароджа, відаць, аўтэнтычная, крыж з распяццем, а ўсярэдзіне – арачная столь і калоны, калоны… Тут у савецкі час быў зернясклад, таму будынак захаваўся нядрэнна. А велічнасць яго і стылёвае рашэнне (храм пабудаваны ў стылі позняга класіцызму) дазволілі аднесці касцёл да ТОП-5 самых прыгожых храмаў Гродзеншчыны.

Наперадзе – турыстычны сезон. Заказвайце экскурсіі, наведвайце цэрквы і касцёлы. Будзем разам вывучаць гісторыю і радавацца, што час захаваў для нас такія цудоўныя будынкі, якія складаюць багацце роднай дзятлаўскай зямлі.

Алена АБРАМЧЫК,
спецыяліст па турызме Дзятлаўскага турінфацэнтра

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее
#нашалепшае

Похожие публикации