Гэта павінен усведамляць кожны. Сучасны чалавек не можа абысціся без цеплавой энергіі. Аднак няправільнае яе выкарыстанне, невыкананне правіл тэхнікі бяспекі і парушэнне ўмоваў эксплуатацыі могуць прывесці да непапраўных наступстваў.

Тэмпература цепланосьбіта ў трубаправодах цеплавых сетак можа мець тэмпературу звыш 100 градусаў, з-за чаго ўзнікае рэальная пагроза жыццю і здароўю чалавека ад уздзеяння гарачай вады або пары.

Пашкоджанні на цеплавых сетках могуць узнікаць у любы час года, асабліва вострая гэтая праблема ў ацяпляльным сезоне, бо ў выніку аварыйнай сітуацыі аб’екты цепласпажывання застаюцца без цяпла на час ліквідацыі аварыі.

Найбольшую небяспеку нясуць разрывы падземных цеплавых сетак. Іх можна выявіць па асноўных прыкметах:

– прасяданне (правалы) грунту, тратуарнага пакрыцця ў месцах пракладвання цеплавых сетак;

– парнасць, выхад гарачай вады на паверхню;

– таянне снегавога покрыва ў месцах пракладвання цеплавых сетак.

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, не трэба набліжацца да месцаў з характэрнымі прыкметамі пашкоджання сетак, спускацца ў адкрытыя цеплавыя камеры, калодзежы і каналы.

Пры выяўленні прыкмет пашкоджання цеплавых сетак, адкрытых люкаў цеплавых камер і калодзежаў, а таксама адчыненых памяшканняў цеплавых пунктаў або пашкоджаных дзвярэй, замкоў у іх – паведаміце ў Дзятлаўскае РУП ЖКГ па адзіным нумары 115.

Таццяна ГЛУБОКАЯ,

інспектар энергагазінспекцыі, дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации