Год беларускай жанчыны. Моцы і здароўя на доўгія гады – Марыі Гранкоўскай
Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва працягвае і ў 2026 годзе сацыяльна-культурны праект “Глыбінкай жыве Беларусь”. Адзін з яго раздзелаў уключае віншаванні юбіляраў. З гэтай нагоды артысты наведалі 90-гадовую юбілярку, жыхарку вёскі Ліжэйкі Марыю Гранкоўскую, каб павіншаваць жанчыну, распытаць пра яе жыццё. Нарадзілася Марыя Уладзіміраўна ў Навагрудскім раёне ў вёсцы
Для каго з педагогаў школа = жыццё
Фінал раённага этапу конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” аб’яднаў сёння лепшых педагогаў Дзятлаўшчыны, якія імкнуцца да развіцця творчага патэнцыялу і абмену ўнікальным вопытам. Канкурсанты ўжо далі адкрытыя ўрокі і заняткі, прадставілі сваю сістэму педагагічнай дзейнасці, правялі майстар-класы. На званне пераможцы прэтэндавалі трынаццаць удзельнікаў з дзевяці ўстановаў адукацыі раёна.
Новы мабільны ФАП для жыхароў раёна
Новы перасоўны фельчарска-акушэрскі пункт ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі казлоўшчынскія медыкі. Для Дзятлаўскага раёна гэта не навінка, таму што год назад такі ж мабільны ФАП быў перададзены дзятлаўскай паліклініцы. Як паказаў час, ён стаў запатрабаваны ў сельскага насельніцтва, выкарыстоўваецца як для правядзення прыёму, так і дыспансерызацыі, вакцынацыі людзей. Графік выезду цяпер
Актуальны каментарый. Чысціць трэба не толькі вуліцы, але і дахі
Сёлета зіма выдалася багатай на снег, які да гэтага часу службы і жыхары ўбіраюць з вуліц і дваровых тэрыторый. Аднак праблемай можа быць не толькі белае покрыва, якое знаходзіцца пад нагамі, але і тое, што лягло на дахі будынкаў. Пракаменціраваў тэму пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго: – Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі
Мароз, бадзёрасць, лыжны дзень. Дзятлава, на старт!
Дзякуючы марознаму снежнаму надвор’ю, якое сёлета радуе беларусаў, у Дзятлаве на стадыёне “Колас” 22 студзеня было арганізавана зімовае спартыўнае свята “Лыжня-2026”. Яно было скіравана на папулярызацыю спорту і фізічнай культуры, здаровага ладу жыцця, дарыла добрыя эмоцыі і аб’ядноўвала каманды ў жаданні перамагчы. Забег на 500 метраў сабраў удзельнікаў розных узростаў
Ахова працы. Якая тэмпература на мехдвары, ферме?
Работа аб’ектаў аграпрамысловага комплексу ва ўмовах зніжаных тэмператур знаходзіцца ў полі зроку галіновага прафсаюза і ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама. Зіма прыйшла, але жыццё не спыняецца, праца кіпіць і на фермах, і на мехдварах. Наколькі камфортна адчуваюць сябе жывёлаводы, якія кормяць цялят? Што наймальнікі робяць, каб не змерзлі занятыя на рамонце
Дапамога побач. У птушынай сталовай пабывалі качкі
Навучэнцы школ горада Дзятлава ўсё больш актыўна падключаюцца да раённай акцыі “Птушыная сталовая”. Цяпер яны кормяць не толькі птушак, якія прылятаюць да кармушак, развешаных каля ўсіх школ. Дзеці прыходзяць з кормам на рэчку, што працякае ў цэнтры горада, каб дапамагчы качкам, якія там жывуць. Птушкам такой снежнай і марознай зімой
Актуальны каментарый. Агульная мэта – абарона правоў работнікаў
Член пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык прыняў удзел у пасяджэнні прэзідыума Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў па пытаннях планавання дзейнасці ў 2026 годзе і падвядзенні вынікаў рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. – Дзейнасць Гродзенскай
Аб ёлцы застануцца цёплыя ўспаміны
Гэта не метафара: драўнінная дранка будзе выкарыстана на кацельні і ператворыцца ў цяпло для дзятлаўчан. Скончыліся святы, і на Дзятлаўшчыне пачаўся дэмантаж ілюмінацыі і навагодніх дрэўцаў. 22 студзеня камунальнікі раёна прыступілі да разборкі і ўтылізацыі галоўнай ёлкі нашага раёна, якая знаходзілася на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве. З раніцы гудуць
Падвялі вынікі за год работы службы “адно акно”
У 2025 годзе ў службе “адно акно” прынята 2903 заявы аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур (2024 год – 2615), з іх па заявах грамадзян – 2311 і 592 – па заявах юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Увага да дзейнасці гэтай структуры за апошнія гады вельмі ўзрасла. Многія нашы чытачы, несумненна, памятаюць,