Дэпутацкія клопаты. Дзятлаўшчына па праве ганарыцца сваімі землякамі
У Дзень вызвалення горада Дзятлава наш раён наведаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда. Разам з кіраўніцтвам раёна ён пабываў у Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі на выставе выдатнага мастака-рэаліста Васіля Бортніка. Экспазіцыя з работамі нашага славутага земляга была адкрыта на Дзятлаўшчыне ў Дзень
Як стаць журналістам?
У летніку “Навука” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы прайшла прафарыентацыйная сустрэча “Як стаць журналістам?”. З першых хвілін размова перастала быць маналогам. Дзеці, якіх у зале сабралася больш за 30 чалавек, актыўна ўключыліся ў абмеркаванне. Іх цікавілі розныя аспекты прафесіі: чым журналісты займаюцца на працягу працоўнага
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў памяшканні райвыканкама правёў асабісты прыём грамадзян. Таксама сенатар сустрэўся са старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама Андрэем Садоўскім. Разам яны абмеркавалі актуальныя пытанні, сярод якіх – сёлетняя ўборачная кампанія і падрыхтоўка навучальных установаў адукацыі раёна да
“Дзень свабоды і памяці”
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення горада. Супрацоўнікі ўстановы двойчы сустракаліся са сваімі гасцямі, каб нагадаць старонкі гісторыі, звязаныя з гэтай значнай для дзятлаўчан датай, і ўключыцца ў размову аб важным. З раніцы ў дыялогу пакаленняў прынялі ўдзел адпачывальнікі летніка “ІТ-град”
Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі свабоду нашай краіны, а 9 ліпеня – яшчэ і тых, хто вызваляў Дзятлаўскі раён, тую зямлю, дзе шчасліва жывём пад мірным небам, спакойна гадуем дзяцей, будуем будучыню. Іх набыткі, гістарычная памяць сёння грунтоўна падтрымліваюцца і
Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку прайшоў мітынг-рэквіем “Наша памяць – наша сіла”, прысвечаны вызваленню Дзятлаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Ушанаваць загінулых прыйшлі прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, сілавых структур, працоўных
Агляд-конкурс пасеваў: унікальная пляцоўка для абмену вопытам
У каго жыта самае каласістае, буракі – самыя важкія, кукуруза – самая высокая, а бульба і гарох – самыя чыстыя? Адказ на гэтыя пытанні даў агляд-конкурс пасеваў, які штогод ладзіцца ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама на базе ўсіх сельгаспрадпрыемстваў раёна і праходзіць пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні райвыканкама –
Пераможнае лета
9 ліпеня 1944 года… З гэтай свяшчэннай даты пачаўся адлік мірнага жыцця на Дзятлаўшчыне. Коштам неймаверных намаганняў воінам-вызваліцелям удалося выбіць ворага з нашай зямлі. Гэта быў сапраўдны подзвіг моцных і мужных духам салдат. Тры гады крывавай акупацыі. Гітлераўцы рабавалі, забівалі, вешалі, здзекаваліся з людзей. Але набліжаўся час расплаты. Наступаў 1944
Установы адукацыі: што зроблена, дзе ідуць рамонты?
Добраўпарадкаванне, павышэнне ўзроўню бяспекі, папаўненне матэрыяльна-тэхнічнай базы – усё гэта вельмі важна, асабліва калі тычыцца будучыні краіны – нашых дзяцей. – Падрыхтоўка да новага навучальнага года на Дзятлаўшчыне пачынаецца задоўга да летніх канікулаў, практычна адразу ж у верасні, – расказала начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская. – Планаванне ажыццяўляецца паступова:
Агляд-конкурс пасеваў гаспадарак раёна
Сёння з шасці гадзін раніцы на Дзятлаўшчыне праходзіць штогадовы агляд-конкурс пасеваў. Семінар ладзіцца на землях усіх сельгаспрадпрыемстваў раёна. Камісію ўзначальвае першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка. Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае