Самым абаяльным і спартыўным прысвячаецца
У Год беларускай жанчыны сектарам спорту райвыканкама ў Тэлеграм-канале “Пул Дзятлаўскі” быў запушчаны чэлендж “Шлях да здароўя”, які праходзіць пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын”. Мерапрыемства скіравана на папулярызацыю актыўнага стылю жыцця і добрых звычак жыхарак
Новыя перамогі юных музыкантаў
З заслужанымі ўзнагародамі вярнуліся навучэнцы Дзятлаўскай і Новаяльнянскай дзіцячых школ мастацтваў з XXXII абласнога адкрытага конкурсу імя Канстанціна Горскага, які днямі праходзіў у Лідскім дзяржаўным музычным каледжы. Мэтай яго з’яўляецца пошук і падтрымка таленавітай моладзі, таму ўдзельнікам неабходна было прадэманстраваць не толькі тэхнічную дасканаласць, але і глыбокае пранікненне ў матэрыял,
Прафарыентацыя. “Перамога” адчыніла дзверы школьнікам
Навучэнцы Хвінявіцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у займальнай экскурсіі ў рэдакцыю раённай газеты “Перамога”. Супрацоўнікі рэдакцыі пазнаёмілі школьнікаў з гісторыяй выдання, расказалі, як фарміруецца газета і функцыянуе кожны механізм у працэсе падрыхтоўкі навін. Дзеці ўбачылі, які шлях праходзіць друкаваны матэрыял і што трэба зрабіць для таго, каб у кожным выпуску
Асновай застанецца санаторна-аздараўленчы турызм
7 красавіка ў райвыканкаме з кіраўнікамі і профільнымі спецыялістамі абмеркавалі стратэгію развіцця турызму на Дзятлаўшчыне на 2026-2030 гады. Сустрэча праходзіла з удзелам намесніка старшыні камітэта эканомікі Гродзенскага аблвыканкама Таццяны Лідзяевай і начальніка аддзела турызму камітэта эканомікі Гродзенскага аблвыканкама Алены Валько. З 1 студзеня 2026 года ў Беларусі змянілася сістэма кіравання
Каб жыццё было салодкім
На Дзятлаўшчыне завяршылася сяўба ранніх збожжавых і зернебабовых яравых культур, аднак вясеннія палявыя работы не збаўляюць свой тэмп. У шэрагу сельгаспрадпрыемстваў раёна сеюць цукровыя буракі. Мінулы год парадаваў раннім і добрым ураджаем гэтай культуры. Каб сёлета спрацаваць не горш, трэба максімальна якасна захаваць тэрмін і тэхналогію пасеву. Аб тым, як
Праваслаўныя вернікі святкуюць Вербную нядзелю
У саборы навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у горадзе Дзятлаве 5 красавіка праваслаўныя хрысціяне адзначалі Вербную нядзелю – Уваход Гасподні ў Іерусалім. Гэта свята надыходзіць роўна за тыдзень да Вялікадня. Веткі вярбы, якія асвячаюць у гэты дзень, сімвалізуюць перамогу жыцця над смерцю – Уваскрасенне Гасподняе. Іх прынята захоўваць увесь год
Сустрэлі Уваскрэсенне Езуса Хрыста. Ранішняе шэсце вакол касцёла
У касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве 5 красавіка вернікі-каталікі адзначылі Уваскрэсенне Хрыстова. Велікодная служба распачалася з урачыстай працэсіі. У час шэсця, якое пачалося на досвітку, дзятлаўскія вернікі са Святымі Дарамі тройчы абышлі касцёл, малітвамі і песнапеннямі праслаўляючы Светлае Хрыстова Уваскрэсенне. Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее
Каталіцкія вернікі Дзятлаўшчыны асвяцілі велікодныя стравы
Кулічы, фарбаваныя яйкі і іншыя стравы, якімі будзе багаты заўтрашні велікодны стол, каталіцкія вернікі сёння асвячалі ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве. Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина
Гаспадарскі падыход. Парадак – наш нацыянальны брэнд
На тэрыторыі Новаяльнянскага лясніцтва прайшоў чарговы этап акцыі Міністэрства лясной гаспадаркі “Лес! Дабро! Парадак!”, да якой далучыўся калектыў райвыканкама на чале з яго старшынёй Андрэем Садоўскім. Перад пачаткам работ усе ўдзельнікі атрымалі інструктаж па ахове працы і тэхналогіі высадкі лясных культур ад галоўнага ляснічага Дзятлаўскага лясгаса Паўла Бузука. Ляснічы Новаяльнянскага
Вясёлыя арэлі пачалі свой разбег
Яшчэ літаральна некалькі дзён таму дзятлаўчане гадалі, што за цікавы новы арт-аб’ект з’явіўся на плошчы 17 Верасня ў райцэнтры. І вось нарэшце работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі завяршылі справу, і стыльныя арэлі радуюць не толькі дзяцей, але і дарослых. Першыя аматары пагушкацца на іх запэўнілі, што гэта цудоўная задумка для нашага горада,