Цана, якасць, асартымент – кожны складальнік важны

30 студзеня членамі пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі праведзены маніторынг цэн ва ўніверсаме “Родны Кут” Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства.

У маніторынгу разам з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, членам камісіі Уладзімірам Сіняком прынялі ўдзел намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Вольга Жэлезоўская, начальнік аддзела эканомікі Аляксей Уцін, вядучы спецыяліст аддзела Алена Юшкевіч.

Пра гандлёвы аб’ект удзельнікам маніторынгавай групы расказала загадчыца вытворчасці магазіна “Родны Кут” Таццяна Юргель:

– Наш універсам мае плошчу 646 метраў квадратных, аснашчаны сучасным абсталяваннем. Жыхары райцэнтра і раёна могуць з камфортам ажыццяўляць тут пакупкі, для гэтага арганізаваны свабодны доступ пакупнікоў да ўсіх груп тавараў, якія знаходзяцца ў зале. Удасканаленню стылю і вобраза аб’екта спрыяе тэматычнае афармленне вітрын. Для бесперабойнага гандлю арганізаваны 30-дзённы запас тавараў. У асартыменце ўніверсама пашыраны пералік кулінарнай, мясной, кандытарскай, хлебабулачнай прадукцыі ўласнай вытворчасці. Згодна з устаноўленай асартыментнай палітыкай, пры закупцы тавараў наш магазін аддае перавагу прадукцыі айчыннай вытворчасці, улічваючы розны ўзровень даходу насельніцтва.

З якой мэтай ладзяцца маніторынгі і як прайшоў агляд магазіна ў Дзятлаве расказаў дэпутат Уладзімір Сіняк.

– Для выканання даручэнняў старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Андрэйчанкі дэпутаты ажыццяўляюць кантроль за забеспячэннем асартыменту тавараў павышанага спажывецкага попыту, а таксама іх належнай якасцю, разумнымі цэнамі для максімальнага забеспячэння патрэбаў насельніцтва, – адзначыў Уладзімір Аляксандравіч. – Пры правядзенні маніторынгу асаблівая ўвага нададзена пытанням фарміравання цэн у гандлёвым аб’екце – адхіленняў ад дапушчальнай гандлёвай надбаўкі не вызначана. Надбаўкі ўстанаўліваюцца згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2022 года № 713 “Аб сістэме рэгулявання цэн”. Варта адзначыць, што тэрміны і ўмовы захоўвання прадукцыі таксама выконваюцца. У час маніторынгу ў магазіне былі пакупнікі, што дало магчымасць пачуць і іх водгукі. Яны былі станоўчымі. Што тычыцца прапановаў па ўдасканаленні дзейнасці ўніверсама “Родны Кут”, то пажадана праводзіць акцыі са зніжэннем гандлёвых надбавак да святочных датаў, а таксама пашырыць асартымент ахалоджаных мясных паўфабрыкатаў, у тым ліку з мяса птушкі.

– Падтрымка грамадзян – галоўная задача дзяржавы, таму работа па маніторынгу гандлёвых аб’ектаў будзе праводзіцца і ў далейшым, – падкрэсліў дэпутат.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Число электромобилей в Беларуси выросло на 15 тыс. в этом году

Как Белорусская атомная электростанция способствует развитию электротранспорта, рассказал журналистам министр энергетики Денис Мороз во время…

12 часов ago

Сборные Беларуси завоевали два серебра в общекомандном зачете чемпионата Европы по воднолыжному спорту

Белорусские сборные по воднолыжному спорту успешно выступили на чемпионате Европы в возрастных категориях до 14…

12 часов ago

Дыхание осени по ночам. Чего ждать от погоды в Беларуси 24 августа

В Беларуси 24 августа в отдельных районах страны ожидаются грозы, сообщили БЕЛТА в Республиканском центре…

12 часов ago

Александр Лукашенко поздравил работников органов статистики: за каждой цифрой — кропотливый труд команды

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов органов государственной статистики с профессиональным праздником. Об…

12 часов ago

Внимание – ДЕТИ!

В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…

16 часов ago

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

2 дня ago