Categories: Падзеі

C. Леашкевіч: “Галоўнае пажаданне – безаварыйнай работы”

Электрычнасць не пабачыш і не пакратаеш, аднак жыццё без яе сёння не ўявіць. Так і мы з вамі часам не заўважаем працу энергетыкаў, а, між тым, яна выконваецца бесперапынна, ад яе часта залежыць дабрабыт, а то і жыццё людзей. Энергетык – увогуле асаблівая прафесія: кожны яе работнік, незалежна ад пасады, павінен быць бездакорным прафесіяналам, мець грунтоўныя веды ў сваёй галіне.

Уся працоўная дзейнасць манцёра аварыйнай брыгады Дзятлаўскага раёна электрычных сетак Сяргея Леашкевіча – пацвярджэнне таго, што ў энергетыцы выпадковых людзей не бывае.

Гутару з маім суразмоўцам, энергетыкам з 24-гадовым стажам у электрычных сетках раёна, пры ўключаным дыктафоне.

— Не бянтэжыць запісваючая тэхніка? – пытаюся ў яго.

— Уключаны запіс – гэта ўжо нават звыкла, –  адказвае Сяргей Леашкевіч. – У нас у раёне электрычных сетак не толькі ўсе працоўныя размовы запісваюцца, але і відэакантроль за работай аварыйнай брыгады ажыццяўляецца.

Сяргей Анатольевіч сёння заслужана ўваходзіць у лік вопытных энергетыкаў Дзятлаўшчыны, на каго можна і трэба раўняцца навічкам. Але і праз гады яму добра помніцца, як выбіраў сваю прафесію. Закончыўшы 9 класаў базавай школы ў Казлоўшчыне, юнак вырашыў, што надышоў час асвойваць самастойнае жыццё. Нават дакументы, як і многія яго аднакласнікі, падаў у мясцовае ПТВ (сёння філіял Слонімскага сельскагаспадарчага каледжа).

— Я нават адвучыўся адзін дзень у вучылішчы, але бацькі разам з настаўніцай пераканалі мяне вярнуцца ў школу, – цяпер з удзячнасцю згадвае Сяргей Леашкевіч.

Пасля атрымання сярэдняй адукацыі падаў дакументы ў Жыровіцкі тэхнікум, цяпер пэўна ведаў, што хоча працаваць з электрычнасцю. Атрымаўшы дыплом аб спецыяльнай адукацыі, малады спецыяліст зрабіў першыя свае працоўныя крокі на мясцовым вінна-гарэлачным заводзе на пасадзе электрыка, але надоўга тут працаваць не застаўся.

Як усе дарогі вядуць у Рым, так усе шляхі да вялікай энергетыкі на Дзятлаўшчыне прыводзяць у Дзятлаўскі раён электрычных сетак. У снежні 1991-га Сяргей Леашкевіч стаў працаваць у энергетыцы маладой Беларусі. На наступны год разам з прафесійным святам ён адзначыць свой сярэбраны працоўны юбілей.

— Электраманцёрам прыйшоў працаваць у электрычныя сеткі, электраманцёрам працую і цяпер, – лаканічна выкладае сваю працоўную біяграфію мой суразмоўца.

Аднак за гэтай, здавалася б, сціпласцю і нават аднастайнасцю – не такая простая гісторыя. Уладкоўваўся на працу Сяргей Анатольевіч у Дзятлава электраманцёрам па эксплуатацыі кабельных сетак, а калі быў створаны вытворчы ўчастак у Казлоўшчыне – не адзін год працаваў там у брыгадзе па эксплуатацыі размеркавальных сетак. Электраманцёр згадвае часы, калі электрычныя сеткі былі менш надзейныя, чым сёння: драўляныя апоры і паветраныя лініі не раз давалі нечаканай працы энергетыкам; а вось брыгады былі больш шматлікія:   у казлоўшчынскай на той час працавалі восем чалавек (сёння іх у сярэднім пяць).

А калі ў 2006 годзе ўчастак рэфармавалі, ён вярнуўся працаваць у райцэнтр у аварыйную брыгаду. Галоўны матыў – жаданне паспрабаваць сябе ў нечым новым – не даў промаху: разнастаўная  праца ў аварыйна-дыспетчарскай службе прыйшлася даспадобы спецыялісту.

— У сем гадзін прыходжу на працу, і ў запланаваныя работы амаль заўсёды ўносяцца карэктывы. Працуем па сітуацыі, што само па сабе мне падабаецца.

Адзіны мінус, як адзначае Сяргей Анатольевіч, не заўсёды даводзіцца ў святы адпачываць: графік ёсць графік, і некаму трэба несці вахту нават у святочны дзень.

— Работа аварыйнай брыгады часта звязана з ліквідацыяй наступстваў аварыі, калі ў людзей некаторы час адсутнічае электрычнасць. Ці заўсёды жыхары раёна цярплівыя да такіх часовых нязручнасцяў? – пытаюся ў майго суразмоўцы.

— Дзякуючы пастаяннаму інфармаванню, многія разумеюць, што нельга ўсё адрамантаваць у адзін момант, адносяцца спакойна. Але, вядома, ёсць нямала званкоў, часцей за ўсё ад усхваляваных лёсам бытавой тэхнікі гаспадыняў.

— Будні аварыйна-дыспетчарскай службы, усё ж, звязаны не толькі з аварыямі. У падрыхтоўцы раёна да абласных “Дажынак” вы таксама паўдзельнічалі?

— Работа ў электрычных сетках раёна сёлета вялася вельмі маштабная, таму, вядома, брала актыўны ўдзел і наша служба. Не без гонару заўважу, што па выніках мерапрыемства праца энергетыкаў раёна была высока ацэнена мясцовымі ўладамі.

— Сяргей Анатольевіч, вы зарэкамендавалі сябе за гады працы ў Дзятлаўскім раёне электрычных сетак талковым, надзейным, разумным спецыялістам. Чаму вы дагэтуль у электраманцёрах?

— Адукацыя крыху падвяла. Не аднойчы збіраўся павучыцца ў ВНУ, ды ўсё неяк адкладваў да лепшых часоў.

Надыходзячае прафесійнае свята Сяргей Леашкевіч сустрэне на дзяжурстве, так што адзначыць яго давядзецца пазней. Усім, хто верны прафесіі энергетыка, ён зычыць галоўнага – безаварыйнай работы і шчасця ў сем’ях.

Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

11 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

11 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

12 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

12 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

13 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

13 часов ago