На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца рэалізацыя раённага тэматычнага праекта “75 дзён да Перамогі”. 1 красавіка пераходныя сімвалы – Капсулу памяці і Сцяг Перамогі ўрачыста перадавалі жыхарам Дзятлаўскага сельскага савета.
Іх ад старшыні Дварэцкага сельвыканкама Канстанціна Вінцукевіча прымаў старшыня Дзятлаўскага сельвыканкама Аляксандр Маркушэўскі. Ён зазначыў, што ў год 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сімвалічна ўзгадаць подзвігі тых, хто падарыў нам мірнае неба над галавой, магчымасць свабодна жыць, працаваць, вучыцца.
Хвілінай маўчання ўдзельнікі сустрэчы ўшанавалі памяць загінулых у час Вялікай Айчыннай вайны. Ваенныя песні і хіты мінулых гадоў гучалі ў выкананні артыстаў Наваельнянскага і Дварэцкага дамоў культуры. Навучэнцы Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы падрыхтавалі яркае сцяг-шоу, якім парадавалі гледачоў.
Цікава было пабыць у патрыятычным кутку “Армейскі чамаданчык”, дзе на працягу тыдня будуць знаходзіцца Капсула памяці і Сцяг Перамогі. Таксама ў гэты час у Раклевіцкім доме культуры будуць праходзіць міні-праекты “Пісьмо пераможцу”, “Аўтограф Перамогі”, акцыі “Мірнае неба”, “Чытаем дзецям пра вайну, чытаюць дзеці пра вайну”, “Зорка памяці”, будзе працаваць фотазона.
Ірына КАЎКЕЛЬ
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…