У рамках Тыдня нулявога траўматызму ў Круцілавіцкай базавай школе прайшоў раённы семінар па ахове працы кіраўнікоў установаў агульнай сярэдняй адукацыі. У час сустрэчы ўдзельнікі дзяліліся сваімі ведамі і практычнымі навыкамі па стварэнні бяспечнага і здаровага рабочага асяроддзя, папярэджанні вытворчага траўматызму.

– Тэма семінара важная, неабходная, актуальная, – адзначыла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская. – Ахова працы і стварэнне яе бяспечных умоваў – гэта прыярытэт у рабоце кожнага кіраўніка. Упэўнена, што ўсе з важкім багажом ведаў вернуцца ў свае калектывы, дзе, вядома ж, прыменяць іх на практыцы. Хачу таксама нагадаць, што ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ёсць пункт, дзе прапісана, што стварэнне бяспечных умоваў пры арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсу з’яўляецца абавязкам установы, і за іх кіраўнік і педагагічныя работнікі нясуць персанальную адказнасць.

На пытанні па ўдасканаленні арганізацыі работы па ахове працы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі спынілася тэхнічны інспектар Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Вянцковіч. Яна  засяродзіла ўвагу на тых памылках, якія часцей за ўсё дапускаюцца, патлумачыла, як неабходна іх выпраўляць, як правільна афармляць дакументы, у прыватнасці, карту выяўлення небяспек, ацэнкі і кіравання рызыкамі. Алена Антонаўна адзначыла, што ў Дзятлаўскім раёне работа па ахове працы наладжана добра.

Дырэктар Круцілавіцкай базавай школы Сяргей Гузоўскі пазнаёміў удзельнікаў семінара з тым, як ва ўстанове вядзецца работа па ахове працы і бяспекі жыццядзейнасці.

З самых ранніх гадоў у школе вучаць гэтаму і дзяцей. Госці змаглі ўпэўніцца ў гэтым, наведаўшы вучэбны занятак па прадмеце “Асновы бяспекі жыццядзейнасці” ў другім класе і ўрок-гульню “Краіна бяспекі” ў шостым класе. Настаўнікі Круцілавіцкай школы падзяліліся і сваім карысным вопытам па забеспячэнні бяспечных умоваў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў кабінеце хіміі.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации