На Дзятлаўшчыне праходзіць месячнік па ахове працы ў час нарыхтоўкі гаспадаркамі травяных кармоў.
Варта адзначыць, што перад пачаткам работ прадстаўнікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, прафсаюзаў і РАНС правялі навучанне па пытаннях аховы працы з усімі ўдзельнікамі корманарыхтоўкі.
Cтаршыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак і галоўны спецыяліст сектара механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сцяпан Вольскі пабывалі ў КСУП “Хвінявічы” і ААТ “Граніт-Агра”. Спецыялісты пацікавіліся, ці створаны ўсе неабходныя ўмовы для бяспечнай працы, праверылі наяўнасць спецадзення ў механізатараў, пітной вады, аптэчкі, сродкаў пажаратушэння ў кабіне вадзіцеля, перавозных бочак з вадой на полі, адпаведную дакументацыю і ўмовы харчавання. У КСУП “Хвінявічы” ўзгаднілі макеты інфармацыйна-навучальных плакатаў у кабінет па ахове працы.
У час маніторынгу ўдзельнікі рэйда адзначылі ў абедзвюх гаспадарках зладжаную работу аграрыяў, жаданне кожнага быць карысным на сваім месцы: у касьбе, на закладцы сянажных траншэй, перавозцы зялёнай масы і ў іншым. Таксама падзякавалі за добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў і прафесійны падыход да справы інжынеру па ахове працы ААТ “Граніт-Агра” Міхаілу Манько.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай акцыі “Дай лесу новае жыццё!”, якая праходзіць з 17 па 24…
Радкі, сагрэтыя любоўю Напярэдадні Дня бацькі навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава прынялі ўдзел у…
В Беларуси намолотили 1043 тыс. тонн зерна кукурузы. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства…
В связи с осложнением обстановки с пожарами и гибелью людей от них в жилищном фонде…
На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца акцыя “Сям’я для кожнага дзіцяці”, скіраваная на папулярызацыю сямейных формаў уладкавання дзяцей,…
У рамках правядзення Тыдня бацькоўскай любові ў Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў і яе філіялах прайшлі…