На Дзятлаўшчыне праходзіць раённы этап спаборніцтваў па летнім шматбор’і “Здароўе” дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь сярод навучэнцаў установаў агульнай сярэдняй адукацыі.
Арганізатарамі выступаюць аддзел адукацыі райвыканкама, раённы фізкультурна-спартыўны клуб і Дзятлаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. У стартах прымаюць удзел 111 юных спартсменаў-аматараў з 12 школ раёна ў дзвюх намінацыях – сельскія і гарадскія навучальныя ўстановы.
У першы дзень удзельнікі спаборніцтваў змаглі праявіць сябе ў скачках у даўжыню, адцісканні, падцягванні, стральбе з пнеўматычнай зброі, бегу на дыстанцыі 30 метраў і 1 кіламетр. Таксама будуць вызначаны лепшыя спартсмены ў дысцыпліне “плаванне”, заплывы пройдуць у Навагрудку 8 красавіка.
Пераможцы і прызёры шматбор’я “Здароўе” будуць адзначаны дыпломамі, лепшая каманда прадставіць Дзятлаўшчыну на абласным этапе спаборніцтваў 9 і 10 красавіка ў Гродне.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…
Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…
Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…
В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…
Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga