Галоўнай агародніне на стале амаль кожнага беларуса – бульбе – было прысвечана свята, якое прайшло ў аграгарадку Гезгалы.

Госці мерапрыемства змаглі даведацца, адкуль пайшла назва «бульба», што яна можа вылечыць ад многіх хваробаў, з яе робяць яд для знішчэння насякомых, крухмал, пудру і многае іншае. Але самае галоўнае – колькі розных смачных страваў можна з яе прыгатаваць.

Сапраўдныя шэдэўры з бульбы, якія можна было паспрабаваць і ацаніць, прапанавалі гаспадыні з Казлоўшчыны, Круцілавічаў, Дварца, Наваельні і Гезгалаў.

Таксама ў час свята ладзілася выстава-конкурс вырабаў з агародніны, конкурсы “Самае крэатыўнае фота”, “Бульба-аб’ядзенне”. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі.

 

З вясёлымі песнямі выступілі прафесійныя і самадзейныя артысты Дзятлаўшчыны.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации