13 чэрвеня ў 21 гадзіну 35 хвілін у дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама на лінію 102 паступіла паведамленне, што ў двор дома ў вёсцы Панікарты наведаліся ваўкі.
Паведамляла пажылая жанчына, што ёй пазваніла дачка, якая з дзецьмі прыехала з горада Мінска ў свой дом, які знаходзіцца на ўскрайку вёскі, недалёка ад лесу. У страсе яна расказала, што ваўчыца з падрослымі ваўчанятамі забегла ў двор, яны акружылі дом, бегалі вакол і завывалі, вельмі напалохаўшы гэтым дзяцей. Разгубленая жанчына не ведала, што рабіць. Днём яна ўжо бачыла ваўкоў у вёсцы.
– Было прынята рашэнне адправіць на здарэнне больш вопытных узброеных супрацоўнікаў аператыўна-дзяжурнай службы. На пад’ездзе да вёскі яны ўключылі гукавы сігнал і праблісковыя маячкі, чым, менавіта, і спалохалі ваўкоў, якія, па словах жанчыны, незадоўга да іх прыезду кінуліся ў лес.
Каб упэўніцца ў бяспецы людзей, аператыўнікі напагатове са зброяй абышлі дом, але ваўкоў там ужо не аказалася. Затым, каб адагнаць іх далей, яшчэ раз праехалі з сірэнай вакол вёскі, – удакладніў намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Юшкевіч.
Дарэчы, жыхары Данілавіцкага сельсавета неаднаразова адзначалі, што ваўкі апошнім часам сталі заходзіць у вёскі, нават нападаць на прывязаных сабак, чым выклікалі страх людзей, бо паводзяць сябе дзікія жывёлы вельмі агрэсіўна.
Інфармацыя перададзена ў патрэбныя службы для больш дэталёвага вывучэння сітуацыі і прыняцця мер па забеспячэнні бяспекі людзей.
Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…