Будучыя афіцэры – прыклад дысцыпліны, патрыятызму і мэтанакіраванасці

Навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава прынялі ўдзел у дні адчыненых дзвярэй, арганізаваным на ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. Гэта ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з жыццём і навучальным працэсам будучых афіцэраў. Мерапрыемства сабрала больш за 250 старшакласнікаў з усёй вобласці.

Навучэнцы прайшлі па вучэбных аўдыторыях, лабараторыях і казарменных памяшканнях, дзе курсанты жывуць і вучацца. Наведвальнікам паказалі ўзоры сучаснай ваеннай формы, абмундзіравання і ўзбраення, якія выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе. Школьнікі змаглі апрабаваць свае сілы на інтэрактыўных трэнажорах, якія імітуюць рэальныя баявыя ўмовы, убачыць вучэбныя ўзоры стралковага ўзбраення, уключаючы аўтаматы, пісталеты і гранатамёты.

Курсанты правялі паказальныя заняткі, прадэманстравалі навыкі страявой падрыхтоўкі, тактычных дзеянняў і работы з абсталяваннем. На адкрытай пляцоўцы прайшлі міні-спаборніцтвы, у якіх маглі паўдзельнічаць і госці – падцягванне, зборка-разборка аўтамата.

Таксама школьнікі атрымалі падрабязную інфармацыю аб напрамках падрыхтоўкі, умовах паступлення і перспектывах службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Выкладчыкі і кіраўніцтва факультэта падрабязна расказалі пра патрабаванні да абітурыентаў, этапы ўступнай кампаніі, пералік неабходных дакументаў, тэрміны падачы заяваў, магчымасцях далейшага размеркавання і кар’ернага росту. Асаблівую ўвагу надалі пытанням медыцынскага адбору і фізічнай падрыхтоўкі, якія з’яўляюцца ключавымі пры паступленні на ваенны факультэт.

Па словах гімназістаў, наведванне факультэта стала важным крокам ва ўсведамленні будучага прафесійнага шляху. Некаторыя з іх задумаліся аб ваеннай кар’еры, натхніўшыся прыкладам курсантаў і атмасферай дысцыпліны, патрыятызму і мэтанакіраванасці.

Мікалай ГУБКО,
кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

13 часов ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

13 часов ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

13 часов ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

14 часов ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

14 часов ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

15 часов ago