Будучыня краіны ў адзінстве пакаленняў!

Святочныя ўрачыстасці да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь разгарнуліся на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве.

Як адзначылі вядучыя мерапрыемства Наталля Маліноўская і Генадзь Суравец, сёння ўся краіна, ад маленькай вёскі да сталіцы, святкуе Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 82-ю гадавіну вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў! Незалежнасць – гэта наш галоўны здабытак, падмурак, на якім будуецца дабрабыт кожнага грамадзяніна і дзяржавы ў цэлым. І Дзятлаўскі раён уносіць свой дастойны ўклад у агульны поспех краіны.

Дзятлаўчан і гасцей горада павіншаваў са святам старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі:

– Для кожнага з нас гэты дзень – сімвал адзінства, свабоды і гонару за сваю краіну. З душэўным трапятаннем мы зноў і зноў вяртаемся да трагічных і гераічных старонак Вялікай Айчыннай вайны. Нізкі паклон усім, хто вынес на сваіх плячах нягоды вайны і адраджаў рэспубліку з руін. Пасляваенны летапіс Беларусі – гэта яшчэ адзін гераічны эпізод, дзе галоўнымі дзеючымі асобамі сталі мільёны простых працаўнікоў. Менавіта іх самаадданая праца заклала падмурак нашага дабрабыту.

І сёння, працягваючы слаўны шлях папярэднікаў, мы разам вырашаем найважнейшыя задачы: развіваем эканоміку і сацыяльную сферу, ствараем камфортныя ўмовы для жыцця, вучобы і адпачынку.

Незалежнасць нашай краіны кавалася не толькі ў легендарных баях, але і штодзённым подзвігам простых людзей на роднай зямлі. І наш святы абавязак – назаўжды захаваць у гісторыі імёны тых, хто сваім талентам, мужнасцю і адданасцю справе праславіў Дзятлаўшчыну. У 2007 годзе было зацверджана палажэнне аб Кнізе Славы Дзятлаўскага раёна. За 19 гадоў у яе ўжо ўнесены звесткі аб 67 выдатных грамадзянах, і ў гэты святочны дзень мы з вялікім гонарам папоўнім яе імёнамі яшчэ двух выдатных людзей.

Дарагія землякі, прыміце шчырую падзяку за адданасць Айчыне і ўклад у яе дабрабыт. Кожны дзень мы разам з вамі ствараем сучаснае аблічча Дзятлаўшчыны – утульнай, прыгожай і добраўпарадкаванай. Гэта вынік намаганняў кожнага калектыву, часцінка душы кожнага жыхара.

У гэты святочны дзень шчыра жадаю вам моцнага здароўя, прафесійных поспехаў, асабістага шчасця, новых ідэй і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Памятайце: сіла нашай краіны – у яе людзях, а будучыня – у вашых руках. Захоўвайце традыцыі, беражыце памяцьі памнажайце славу малой радзімы!

Кіраўнік раёна ўручыў заслужаныя ўзнагароды людзям, чый талент і кожны рабочы дзень становіцца ўкладам у развіццё краіны. Дыплом Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта і знак “За заслугі” атрымалі дырэктар Дзятлаўскага ПМС Віктар Адамчык, ветэран працы Вольга Башко, дырэктар Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна Эдуард Ненартовіч. Ганаровай граматай Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны ляснічы Казлоўшчынскага лясніцтва Аляксей Дубовік, настаўнік Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук Уладзімір Каўцэвіч, намеснік дырэктара па вытворчасці ТАА “ЛВК ВУД” Аляксандр Кравец, ветэран працы Дзмітрый Малочка, дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Вераніка Паўлоўская, настаўніца гімназіі № 1 г. Дзятлава Таццяна Ясюлевіч, вальшчык лесу Казлоўшчынскага лясніцтва Алег Яфімік.

Цырымонію ўзнагароджання лепшых прадстаўнікоў працоўных калектываў і грамадскасці Дзятлаўскага раёна працягнуў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі:

– Мы ганарымся нашым гераічным слаўным мінулым, ствараем сучаснасць і з упэўненасцю глядзім у будучыню. Незалежнасць – гэта сімвал нашага адзінства, дабрабыту, Беларусі. Жадаю ўсім моцнага здароўя, сямейнага шчасця, мірнага неба і ўсяго найлепшага.

Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Станіслававіч уручыў ветэрану працы Георгію Белушу, індывідуальнаму прадпрымальніку Алене Гузавец, настаўніку Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук Андрэю Кардашу, настаўніцы гімназіі № 1 горада Дзятлава Святлане Кетка.

Добрай традыцыяй Дня Незалежнасці ў Дзятлаве стала ўнясенне новых імён у Кнігу Славы нашага раёна. У 2026 годзе яе змест папоўнены двума новымі запісамі. Сертыфікаты аб занясенні імя ў Кнігу Славы ад Андрэя Садоўскага атрымалі мастак Васіль Бортнік, аб занясенні імя былога начальніка ДРБУ-119 Дзмітрыя Мазаля (якога не стала ў 2024 годзе) – яго жонка Вольга і сын Кірыл.

– Дзень Незалежнасці – гэта як Дзень нараджэння нашай краіны! Ён аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе гісторыю сваёй Радзімы, ганарыцца яе дасягненнямі і верыць у яе мірную, стваральную будучыню. Наша Беларусь – гэта адзінства пакаленняў, аб’яднаных любоўю да роднай зямлі. Няхай гэты святочны дзень прынясе ў кожны дом мір, спакой, радасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні! Няхай квітнее наша родная зямля пад белымі крыламі! Мы – адна сям’я! Мы – беларусы! – звярнуліся да ўсіх прысутных вядучыя ўрачыстасці.

Яркія песенныя віншаванні для землякоў прагучалі ад артыстаў і калектываў Дзятлаўскага раёна.

Святлана ГРЫШЫНА
Фота Наталлі АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Ведае ўчастковы. На кантролі міліцыі – уборачная кампанія

Пытанне: ці выяўляюцца правапарушэнні ў час уборачнай? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Віталь Грышук: – У…

21 час ago

Акцент – на безопасном купании

Жаркие выходные – это не только беззаботный отдых на пляже, но и время повышенной опасности.…

1 день ago

Паважаныя работнікі спажывецкай кааперацыі раёна!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша сфера дзейнасці звязана з інтарэсамі кожнага чалавека…

1 день ago

За гранью грядки. Фотоконкурс

«Перамога» объявляет ФОТОКОНКУРС огородных и садоводческих достижений как для начинающих любителей, так и состоявшихся профессионалов.…

1 день ago

Дзятлаўчане праспявалі гімн разам і палюбаваліся на феерверк

Патрыятычным акордам свята Дня Незалежнасці познім вечарам стала ўжо традыцыйная для дзяржаўных свят у нашым…

1 день ago

Вячэрні канцэрт кавер-бэнда «Шэрлак Холмс»

Ірына СТЫРНІК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае

2 дня ago