Пра вынікі работы будаўнічага комплексу раёна ў 2011 – 2014 гадах і на працягу 6 месяцаў 2015 года расказвае намеснік старшыні райвыканкама Ю. Залеўскі

– Што было ў прыярытэце будаўнічай галіны раёна ў апошнія чатыры з паловай гады?

– Адзін з прыярытэтаў у рабоце будаўнічай галіны Дзятлаўскага раёна ў 2011 – 2014 гадах і ў першым паўгоддзі 2015 года – узвядзенне жылля, рэканструкцыя, рамонт і добраўпарадкаванне аб’ектаў сацыяльнай сферы і інжынерна-транспартнай інфраструктуры. За гэты час у эксплуатацыю здадзены 33 416 квадратных метраў жылля.,

Аднакватэрны дом у аграгарадку “Войневічы” (СВК “Войневічы”) пабудаваны ў 2015 годзе

– Дзе адбывалася будаўніцтва жылля?

– У 2011 годзе ўведзены ў эксплуатацыю аднакватэрны дом у аграгарадку Белагурна (СВК “Белагурна”), 5 аднакватэрных дамоў у аграгарадку Дварэц (СВК “Дварэц-Агра”), аднакватэрны дом у аграгарадку Вензавец (СВК “Вензавец”), 5 аднакватэрных дамоў у аграгарадку Войневічы (СВК “Войневічы”).
Здадзены ў эксплуатацыю 60-кватэрны дом жыллёва-будаўнічага спажывецкага кааператыву (ЖБСК) №9 “Зорны” агульнай плошчай 3 480 квадратных метраў, 20-кватэрны дом ЖБСК №13 “Юность” агульнай плошчай 1 079 квадратных метраў, 30-кватэрны дом ЖБСК №4 у Наваельні агульнай плошчай 1 526 квадратных метраў.

Усяго ў 2011 годзе пабудавана 10 200 квадратных метраў жылля. У тым ліку ў сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах (СВК) – 1 002 квадратныя метры, жыллёва-будаўнічыя спажывецкія кааператывы пабудавалі 6 085 квадратных метраў, індывідуальныя забудоўшчыкі – 3 113 квадратных метраў.

– У 2012 годзе?

– У 2012 годзе ў сельгасарганізацыях раёна ўведзены ў эксплуатацыю 3 аднакватэрныя дамы ў аграгарадку Жукоўшчына (СВК “Жукоўшчына”), 3 аднакватэрныя дамы ў аграгарадку Раклевічы (СВК “Русь-Агра”).

Усяго ў 2012 годзе ўведзена ў эксплуатацыю 2 737 квадратных метраў жылля, у тым ліку ў сельгасарганізацыях – 492 квадратныя метры, індывідуальныя забудоўшчыкі пабудавалі 2 245 квадратных метраў.

– Помню, вельмі “ўраджайны” на наваселлі быў 2013 год. Што і дзе пабудавалі тады?

– У 2013 годзе заселены 12-кватэрны дом ЖБСК №15 “Брыз-12” агульнай плошчай 786 квадратных метраў, 60-кватэрны дом ЖБСК №14 “Навасёл” агульнай плошчай 3 700 квадратных метраў, 20-кватэрны дом ЖБСК №3 “Надзея” ў Казлоўшчыне агульнай плошчай 1 279 квадратных метраў, 60-кватэрны дом ЖБСК №12  “Восток” агульнай плошчай 2 932 квадратныя метры.
Была завершана рэканструкцыя інтэрната пад жылы дом агульнай плошчай 1 939 квадратных метраў па вуліцы Міцкевіча, 4 у Дзятлаве. Дзятлаўскі лясгас пераабсталяваў стары будынак Наваельнянскага лясніцтва па вуліцы Фурсенкі ў Наваельні пад 2-кватэрны дом агульнай плошчай 75 квадратных метраў.
У сельгасарганізацыях на канец 2013 года здадзены ў эксплуатацыю 10 кватэр агульнай плошчай 820 квадратных метраў. Пабудаваны 2 адна-кватэрныя дамы ў аграгарадку Раклевічы (СВК “Русь-Агра”), 4 адна-кватэрныя дамы ў аграгарадку Вензавец (СВК “Вензавец”), 2 аднакватэрныя дамы ў аграгарадку Круцілавічы (СВК “Граніт-Агра”), 2 аднакватэрныя дамы ў аграгарадку Жукоўшчына (СВК “Жукоўшчына”).
Усяго ў 2013 годзе ўведзена ў эксплуатацыю 12 816 квадратных метраў жылля, у тым ліку ў сельгасарганізацыях – 820 квадратных метраў, жыллёва-будаўнічымі спажывецкімі кааператывамі – 8 696 квадратных метраў, індывідуальнымі забудоўшчыкамі – 1 286 квадратных метраў.

– Што пабудавалі ў 2014-ым?

– У 2014 годзе ўведзены ў эксплуатацыю 72-кватэрны дом ЖБСК №17 “Фаварыт Дзятлава” агульнай плошчай 4 114 квадратных метраў.

У сельгасарганізацыях прынята ў эксплуатацыю група жылых дамоў на 4 кватэры ў аграгарадку Круцілавічы (СВК “Граніт-Агра”) агульнай плошчай 164 квадратныя метры, 8-кватэрны дом у аграгарадку Дварэц (СВК “Дварэц-Агра”) агульнай плошчай 611 квадратных метраў.

Усяго ў 2014 годзе ўведзены ў эксплуатацыю 6 632 квадратныя метры жылля, у тым ліку ў сельгаскааператывах – 775 квадратных метраў, жыллёва-будаўнічыя спажывецкія кааператывы пабудавалі 4 114 квадратных метраў жылля, індывідуальныя забудоўшчыкі – 1 424 квадратныя метры.

Акрамя таго, паводле праекта дзяржінвестпраграмы ў Дзятлаве ў снежні 2014 года ўведзены ў эксплуатацыю дом для сям’і, якая выхоўвае дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў агульнай плошчай 319 квадратных метраў.

– Сёлета будавалі жыллё?

– За студзень – чэрвень 2015 года прыняты ў эксплуатацыю 1 031 квадратны метр індывідуальнага жылля.

– Акрамя ўласна жылля – дамоў, кватэр – фінансавалася абнаўленне інжынерна-транспартнай інфраструктуры ў мікрараёнах жылой забудовы. Нагадайце, што было зроблена?

У 2011 – 2014 гадах і ў першым паўгоддзі 2015 года ў Дзятлаве выкананы работы па добраўпарадкаванні вуліцы Чырвонаармейскай з мадэрнізацыяй маста праз рэчку Дзятлаўку, была зроблена мадэрнізацыя Кастрычніцкай і Першамайскай вуліц, пабудаваны праезд ад мікрараёна шматпавярховай жылой забудовы па вуліцы Навагрудскай да вуліцы Кірава, добраўпарадкаваны двор шматкватэрнага жылога дома па вуліцы Міцкевіча, 4. У гэты ж час выкананы работы па добраўпарадкаванні вуліц Чырвонаармейскай, Кастрычніцкай, Першамайскай і Снітко ў Наваельні.

Раённы жылкамунгас шмат увагі надаваў паляпшэнню комплекса жыллёва-камунальных паслугаў для насельніцтва і вытворчых спажыўцоў. Была мадэрнізавана кацельня ў аграгарадку Гезгалы, там устаноўлены кацёл магутнасцю 3 МВт, які працуе на мясцовых відах паліва. У Наваельні пабудавана станцыя абезжалезвання вады, у Гезгалах і Рудзе Яварскай капітальна адрамантаваны воданапорныя вежы. У вёсцы Харашкі зроблена новая артэзіянская свідравіна. Штогод ЖКГ капітальна рамантуе аб’екты жыллёвага фонду за кошт бюджэтных сродкаў і сродкаў з адлічэнняў жыхароў.

Акрамя таго, у раёне пракладзена 4 095 пагонных метраў інжынерных сетак, у тым ліку 1 402 пагонныя метры водаправоду, 2 564 пагонныя метры каналізацыі, 129 пагонных метраў цепласетак.

– У што абышліся названыя работы?

– На будаўніцтва аб’ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры за 2011 – 2014 гады і 6 месяцаў 2015 года выдаткавана 29,2 мільярда рублёў капітальных укладанняў. У раёнах індывідуальнай жылой забудовы на гэтыя мэты зрасходавана 9,8 мільярда рублёў.

– Актуальнай і дарагой праблемай была газіфікацыя вёсак. Што зроблена?

– Паводле Указа Прэзідэнта РБ ад 2 чэрвеня 2006 года №368 “Аб мерах па рэгуляванні адносін пры газіфікацыі прыродным газам эксплуатуемага жыллёвага фонду грамадзян” газіфікаваны 5 паселішчаў: у 2011 годзе пабудаваны вулічны размеркавальны газаправод у вёсках Лозкі і Скіпоравічы, у 2012 – 2013 гадах прыродны газ прыйшоў у аграгарадок Таркачы, у 2014 годзе – у вёску Курпяшы, сёлета завершаны будаўнічыя работы па газіфікацыі вёскі Хадзяўляны.

Збожжаток з агароднінасховішчам СВК “Дварэц-Агра” ў аграгарадку Дварэц
МТФ “Парэчча” на 777 галоў жывёлы ў СВК “Хвінявічы”

– Вялікія інвестыцыі былі накіраваны ў сельгасвытворчасць. Што новага і абноўленага з’явілася там?

– За 2011 – 2014 гады выканана будаўніцтва і рэканструкцыя шэрагу аб’ектаў у сельгасарганізацыях. Уведзены ў эксплуатацыю збожжасушыльныя комплексы ў СВК “Хвінявічы”, “Слава працы”, “Граніт-Агра”.
У СВК “Русь-Агра” здадзена ў эксплуатацыю агароднінасховішча. Першы пускавы комплекс рэканструкцыі будынка агароднінасховішча ўведзены ў эксплуатацыю ў СВК “Хвінявічы”. Завершана рэканструкцыя бульбасховішча на 2 000 тон у СВК “Жукоўшчына”.

Завершана будаўніцтва малочнатаварнай фермы “Васявічы” на 777 дойных кароваў у СВК “Дварэц-Агра”, агульны аб’ём інвестыцый у будаўніцтва склаў 41,3 мільярда рублёў. На будаўніцтве малочнатаварнай фермы “Хадзяўляны” на 777 дойных кароваў СВК “Русь-Агра” асвоены 56,2 мільярда рублёў. Будаўніцтва малочнатаварнай фермы “Парэчча” на 777 дойных кароваў СВК “Хвінявічы” абышлося ў 85,8 мільярда рублёў.
У названы час выканана рэканструкцыя малочнатаварных фермаў у СВК “Белагурна”, “Слава працы”, “Войневічы”, “Жукоўшчына”, “Вензавец”.

Абноўленая паліклініка Дзятлаўскай ЦРБ

– Што абноўлена ў сацыяльнай сферы раёна?

– Выкананы рамонт і рэканструкцыя шэрагу аб’ектаў сацыяльнай сферы раёна. Капітальна адрамантаваны будынак паліклінікі, мадэрнізаваны харчблок і агароднінасховішча, бягучым рамонтам абноўлены дах і фасады будынкаў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. У аграгарадку Раклевічы капітальна адрамантаваны з унутранай перапланіроўкай будынак магазіна і сталовай з размяшчэннем у ім фельчарска-акушэрскага пункта, комплекснага прыёмнага пункта камбіната бытавога абслугоўвання і аддзялення сувязі. У аграгарадку Хвінявічы будынак дзіцячага сада перабудаваны пад амбулаторыю. ФАП адрамантаваны і ў аграгарадку Жукоўшчына.

Кардынальна абноўлены харчблокі ў дзятлаўскіх СШ №1 і СШ №3, капітальна адрамантаваны адзін з карпусоў Казлоўшчынскай СШ. Абноўлены фасады і дахі, мадэрнізаваны харчблокі ў Жукоўшчынскай і Хвінявіцкай школах-садах.

Абноўлены фасады і добраўпарадкавана тэрыторыя каля Дома культуры ў аграгарадку Раклевічы, праведзена рэканструкцыя кінатэатра ў Дзятлаве, адрамантаваны фасады дамоў культуры ў аграгарадках Жукоўшчына і Хвінявічы.

Рамонт хлебнага магазіна “Верасок” у Дзятлаве

– Яшчэ нічога не сказалі пра гандаль і грамадскае харчаванне…

– Зараз скажу. І тут зроблена, лічу, нямала. Адрамантаваны фасады з усталяваннем фальш-даху “Дома гандлю” ў Дзятлаве, праведзена рэканструкцыя жывёлазабойнага цэха па вуліцы Савецкай, 111 у Дзятлаве, пабудаваны магазін фірменнага гандлю па вуліцы Міцкевіча, 16 у Дзятлаве, адрамантаваны фасады сталовай і магазіна СВК “Жукоўшчына” ў аграгарадку Жукоўшчына. Гэтым часам Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства выконвае работы па замене дахаў, аддзелцы фасадаў і добраўпарадкаванні тэрыторыі на многіх аб’ектах гандлю.

Падрыхтаваў да друку Б. ВАРНА

Фота Б. ВАРНЫ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации