З 15 кастрычніка па 15 лістапада ў Дзятлаўскім раёне праходзіць месячнік па навядзенні парадку на зямлі.
З гэтай нагоды адбылася сустрэча з начальнікам Лідскага аддзела інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Аляксандрам Буяком. Ён растлумачыў, як звязаны парадак у горадзе і будаўнічыя пляцоўкі, назваў асноўныя правілы іх утрымання і якое пакаранне прадугледжана за парушэнне патрабаванняў закона.
– Аляксандр Аляксандравіч, якая сітуацыя з будаўнічымі пляцоўкамі ў нашым раёне?
– На Дзятлаўшчыне ёсць як станоўчыя прыклады ўладкавання будаўнічых пляцовак, так і супрацьлеглыя ім. У якасці прыкладу добрасумленнага стаўлення да ўтрымання будаўнічых пляцовак можна прывесці будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома па вуліцы Навагрудскай у Дзятлаве (генеральны падрадчык – ААТ “Гроднажылбуд”). На працягу ўсяго перыяду будаўніцтва тэрыторыя пляцоўкі і прылеглая да яе ўтрымліваліся ў парадку, захаванне мер бяспекі было выканана. Як вынік – дзятлаўчане атрымалі чарговы неабходны для горада дом з камфортным добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі. Нельга не адзначыць добрую работу па капітальным рамонце жыллёвага фонду, добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторый, будаўніцтве інжынерных сетак, дзе заказчыкам з’яўлялася Дзятлаўскае РУП ЖКГ.
Разам з тым, у ходзе будаўніцтва пажарнага дэпо па вуліцы Слонімскай у Дзятлаве мы мелі шэраг прэтэнзій да падраднай арганізацыі (ЗАТ “СМУ № 7 горад Ліда”), да якіх адносяцца складзіраванне будаўнічых адходаў у неўстаноўленых месцах і іх несвоечасовы вываз з пляцоўкі на ўтылізацыю, парушэнні пры складзіраванні будаўнічых матэрыялаў і вырабаў, нездавальняючае ўтрыманне месцаў раскопак, за што да службовых асобаў арганізацыі на працягу года двойчы прымяняліся адміністрацыйныя санкцыі.
– Дзе можна азнаёміцца з патрабаваннямі да будаўнічых пляцовак? Назавіце асноўныя правілы.
– Патрабаванні да арганізацыі і ўтрымання будаўнічых пляцовак змешчаны ў СН 1.03.04-2020 “Арганізацыя будаўнічай вытворчасці” і “Тыпавых рашэннях уладкавання будаўнічых пляцовак”, зацверджаных загадам Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2010 года № 140. Адным з асноўных элементаў утрымання пляцоўкі з’яўляецца яе агароджа, галоўная функцыя якой ахоўная. У цяперашні час прадугледжваецца выкарыстанне інвентарных сеткаватых агароджаў са светлапрапускальнасцю ад 50 да 100 %, у асобных выпадках на такіх агароджах могуць быць замацаваны банеры. Агароджа павінна быць суцэльнай, парывы ў ёй не дапускаюцца. На ўездзе на будаўнічую пляцоўку павінен быць усталяваны пашпарт аб’екта і схема руху аўтатранспарту з указаннем месцаў разгрузкі і складзіравання будаўнічых матэрыялаў і вырабаў, месцаў размяшчэння сродкаў пажаратушэння. Будаўнічая пляцоўка павінна быць укамплектавана бытавымі, санітарна-тэхнічнымі, складскімі памяшканнямі, кантэйнерамі для будаўнічых і бытавых адходаў, спецыяльнымі знакамі. Выезд з будаўнічай пляцоўкі павінен быць абсталяваны пунктам мыйкі (ачысткі) колаў аўтатранспарту. На працягу ўсяго перыяду будаўніцтва аб’екта падрадчык абавязаны падтрымліваць парадак на пляцоўцы і прылеглай да яе тэрыторыі. Усё гэта робіцца для захавання бяспекі будаўнікоў і жыхароў населенага пункта, дзе вядзецца будаўніцтва.
– Што чакае парушальнікаў правілаў утрымання будаўнічых пляцовак?
– Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных парушэннях, пры невыкананні правілаў размяшчэння і ўтрымання будаўнічых пляцовак у дачыненні да службовай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка выносіцца папярэджанне, пры паўторным парушэнні на працягу года – штраф ад 4 да 10 базавых велічыняў. Аднак спадзяюся, што размешчаныя на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна будаўнічыя пляцоўкі будуць узорнымі і прымяняць адміністрацыйныя санкцыі не прыйдзецца.
Наталля АВЯРЧУК
Фота з архіву рэдакцыі і Лідскага аддзела інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…