Бронзавыя перамогі рэспубліканскага ўзроўню

У перыяд з 20 па 22 мая ў Віцебску праходзілі спаборніцтвы Рэспубліканскай спартакіяды ДЮСШ сярод юнакоў 2004-2005 гадоў нараджэння.

Арэна ЦСК “Віцебскі” ў гэтыя дні ператварылася ў сапраўднае месца барацьбы паміж мацнейшымі лёгкаатлетамі з усёй Беларусі.

Зборная каманда Гродзенскай вобласці ў гэтых спаборніцтвах заваявала бронзавую перамогу, на 2 ачкі апярэдзіўшы гаспадароў спаборніцтваў. Лёгкаатлеты Прынёмання ў фінале сустрэчы 5 разоў паднімаліся на вышэйшую прыступку п’едэстала гонару.

У складзе зборнай каманды Гродзенскай вобласці выступаў выхаванец Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкая спартыўнай школы Леанід Герасімчык. Леанід спаборнічаў ў трох відах лёгкаатлетычнай праграммы: у спаборніцтвах па бегу на дыстанцыю 100 метраў, 200 метраў і ў эстафетным бегу на дыстанцыі 100, 200, 300 і 400 метраў.

У спаборніцтвах па бегу на дыстанцыю 200 метраў Леанід Герасімчык заваяваў бронзавую перамогу. На трэцюю прыступку п’едэстала перамог лёгкаатлет з Дзятлаўшчыны падняўся і па выніках спаборніцтваў у эстафетным бегу. Такім чынам, выхаванец Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы папоўніў абласную скарбонку лёкаатлетычных перамог двума бронзавымі медалямі і абараніў ганар спартыўнай установы, у якой выхоўваецца. Рыхтуе да спаборніцтваў Леаніда Герасімчыка трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы, намеснік дырэктара Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Аляксандр Кучынскі.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Фота прадастаўлена Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школай

administrator

Recent Posts

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

4 часа ago

Андрэй Садоўскі: “Будзем прадаўжаць станоўчую дынаміку”

Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм…

4 часа ago

В Засетье горел автомобиль

Сегодня в 01-26 на линию  "101" поступило сообщение о пожаре легкового автомобиля  в деревне Засетье…

5 часов ago

Па працы і ўзнагарода

Работнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны атрымалі высокія ўзнагароды на “Дажынках-2026” у Карэлічах. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга…

5 часов ago

“Дажынкі-2025”. Урачыстае шэсце (фотафакт)

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

5 часов ago

Уражаннямі пра свята дзеляцца ўдзельнікі дзятлаўскай дэлегацыі

Сяргей Гайдук, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання…

5 часов ago