Больш за 20 млн дрэў пасадзілі беларусы ў час Тыдня лесу-2017, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
“У добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу-2017″ прынялі ўдзел 82,5 тыс. чалавек. Іх рукамі пасаджана амаль 21 млн дрэў. Усяго лясныя культуры пасаджаны на плошчы 6,7 тыс. га, з іх 1,1 тыс. га – участкі лесу, пашкоджаныя ўраганамі. Дапаўненне лясных культур праведзена на плошчы 1,8 тыс. га”, – расказалі ў ведамстве.
Акрамя таго, у час акцыі прыведзена ў парадак 138 месц адпачынку. Прыбрана больш за тысячу кубаметраў смецця з тэрыторыі ляснога фонду, прыдарожных палос, мясцін адпачынку. “Акрамя стварэння новых лясоў удзельнікі акцыі закладвалі памятныя алеі і скверы ў гонар воінаў Вялікай Айчыннай вайны, якія змагаліся за вызваленне Беларусі. Таксама прыведзены ў парадак пасля зімы 27 мемарыяльных комплексаў і 37 месц партызанскіх стаянак, размешчаных у лясным фондзе. У цэлым у час Тыдня лесу добраахвотнымі ўдзельнікамі акцыі праведзена вялікая работа. Лясы літаральна змяніліся, сталі чысцейшымі і прыгажэйшымі, месцы высечкі зазелянелі новымі парасткамі”, – падкрэслілі ў Мінлясгасе. Традыцыйная добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу” была арганізавана ў Беларусі з 1 па 8 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі. У гэтым годзе яна праводзілася дзясяты раз і прысвячалася аднаўленню лесу, пашкоджанага стыхійнымі бедствамі, што пранесліся па тэрыторыі Беларусі летам мінулага года.
About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации