З надыходам спрыяльнага надвор’я ў раёне актывізаваліся сельскагаспадарчыя, а таксама будаўнічыя і рамонтныя работы. Іх выкананне звязана з выкарыстаннем значнай колькасці аўтамабільнай, сельскагаспадарчай, будаўнічай, дарожна-будаўнічай тэхнікі прадпрыемстваў і, такім чынам, з павелічэннем расходу гаруча-змазачных матэрыялаў. Таму ўзрасла і інтэнсіўнасць перавозак спецыялізаваным транспартам (аўтацыстэрнамі) прадпрыемстваў небяспечнага грузу — дызельнага паліва і аўтамабільнага бензіну.
У горадзе Дзятлаве і раёне 14 прадпрыемстваў маюць 25 зарэгістраваных у Дзяржпрамнаглядзе транспартных сродкаў, прызначаных для іх перавозкі.
Для забеспячэння бяспекі перавозкі небяспечных грузаў на гэтых прадпрыемствах павінен выконвацца шэраг арганізацыйных і тэхнічных мерапрыемстваў, асноўнымі з якіх з’яўляюцца:
назначэнне загадам кіраўніка прадпрыемства (наймальніка) спецыяліста, адказнага за перавозку небяспечных грузаў, у тым ліку за выкананне пагрузачна-разгрузачных работ з небяспечнымі грузамі, які прайшоў ва ўстаноўленым парадку падрыхтоўку і мае пасведчанне аб падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне бяспекі перавозкі небяспечных грузаў;
выкананне гэтым спецыялістам у поўным аб’ёме адпаведных функцый і абавязкаў;
дазвол да перавозкі небяспечных грузаў, выканання пагрузачна-разгрузачных работ з небяспечнымі грузамі, часовага захоўвання і падрыхтоўкі небяспечных грузаў і транспартных сродкаў да перавозкі, ліквідацыі аварый або інцыдэнтаў з небяспечнымі грузамі работнікаў, якія прайшлі ў адпаведнасці з патрабаваннямі навучанне, стажыроўку, інструктаж і праверку ведаў па пытаннях аховы працы, а таксама абавязковы медыцынскі агляд вадзіцеляў.
допуск да перавозкі небяспечных грузаў зарэгістраваных у падраздзяленні ДАІ МУС Рэспублікі Беларусь і Дзяржпрамнаглядзе транспартных сродкаў пры наяўнасці дазволаў на іх допуск да ўдзелу ў дарожным руху, сведчанняў аб допуску транспартных сродкаў да перавозкі пэўных небяспечных грузаў;
своечасовае і поўнае правядзенне тэхнічнага абслугоўвання транспартных сродкаў, а таксама своечасовае правядзенне перыядычных, прамежкавых праверак (выпрабаванняў) цыстэрнаў, а пры неабходнасці — тэхнічнай дыягностыкі; перыядычнае правядзенне выпрабаванняў дыхальных прыладаў і прыладаў абароны ад статычнай электрычнасці цыстэрнаў;
камплектацыя транспартных сродкаў першаснымі сродкамі пажаратушэння, індывідуальнай абароны вадзіцеляў, аптэчкамі першай дапамогі, інструментам і іншымі неабходнымі прыстасаваннямі;
наяўнасць і вядзенне эксплуатацыйнай дакументацыі транспартных сродкаў, а таксама дакументацыі вадзіцеляў;
утрыманне ў спраўным стане месцаў пагрузкі, разгрузкі небяспечных грузаў, выкананне патрабаванняў бяспекі пры запраўцы тэхнікі, у тым ліку ў палявых умовах.
З 1 чэрвеня 2017 года ўступаюць у сілу правілы па забеспячэнні бяспекі перавозак небяспечных грузаў аўтамабільным транспартам у Рэспубліцы Беларусь, зацверджаныя пастановай МНС Рэспублікі Беларусь ад 08.12.2010 года №61 (у рэдакцыi пастановы МНС Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2016 года №79) (Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 17.02.2017 года, 8/31641). Таму прадпрыемствы раёна, якія ажыццяўляюць перавозку небяспечных грузаў, павінны своечасова прыняць адпаведныя меры па забеспячэнні вадзіцеляў дакументацыяй, укамплектаванасці і аснашчэнні транспартных сродкаў у поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі дадзенага нарматыўнага прававога акта (у новай рэдакцыі).
В. РУДЗЯНОК,
вядучы дзяржаўны інспектар Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду
21 июля в 18-47 на линию «101» от очевидца поступило сообщение о том, что в…
21 июля завершился 5-й игровой день открытого летнего чемпионата Дятлово по мини-футболу среди трудовых коллективов…
22 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы-медыявіста, крытыка, культуролага і нашага…
Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…
Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…
Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…