У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі праводзіцца мэтанакіраваная работа па выхаванні прававой культуры сярод насельніцтва. Адным з важных звенняў тут з’яўляецца публічны цэнтр прававой інфармацыі (ПЦПІ).

Галоўная мэта цэнтра – давядзенне прававой інфармацыі да грамадзян, забеспячэнне штодзённых патрэб людзей, якія сутыкаюцца з праблемамі, для вырашэння якіх неабходна апора на заканадаўчыя і нарматыўныя акты. Цэнтр прадастаўляе:

– доступ да інфармацыйна-пошукавай сістэмы “ЭТАЛОН-ONLINE”;

– электронныя выданні прававой тэматыкі (тэматычныя банкі даных на кампакт-дысках);

– друкаваныя выданні (Канстытуцыя і кодэксы Рэспублікі Беларусь, зборнік нарматыўных прававых актаў, серыя “Прававая бібліятэка НЦПІ”, навукова-практычны часопіс “Право.by”).

У рамках цыкла мерапрыемстваў “Тэрыторыя права” праходзяць разнастайныя мерапрыемствы: інфармацыйны час “Асноўны закон дзяржавы: правы, абарона і гарантыі”, Дзень суда “Дзе нараджаецца закон”, Дзень суда “Абаронцы правоў”.

Падрабязную інфармацыю аб рабоце ПЦПІ і паслугах можна даведацца на сайце бібліятэкі https://dyatlovolib.by/ і па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чапаева, 18, тэлефон 8(01563) 3-34-80.

Марына КРУПІЦА,
бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga                                                                

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Лета-2025. З пытаннямі – да журналіста
Візіт дабрыні

Візіт дабрыні

17 июня, 2025
ГрадусПлюс. Дзе зарадзіць электрамабіль?

Похожие публикации