Бібліятэка – аддушына для вяскоўцаў

Кніга – выдатны падарунак, верны сябар і акно ў дзівосны свет.

У гэтым упэўнены работнікі бібліятэчнай сістэмы раёна – аматары і прапагандысты традыцыйнага чытання, якія адзначаюць сваё прафесійнае свята ў сярэдзіне верасня. Загадчыца філіяла “Хвінявіцкая бібліятэка-клуб” Алена Апанасік расказала аб тым, хто сёння любіць папяровыя кнігі і каму патрэбна бібліятэка ў вёсцы.

– Алена Міхайлаўна, ці шмат у вас чытачоў?

– Так, у Хвінявічах любяць чытаць. Бібліятэчны фонд нашай установы складае больш за 8300 экзэмпляраў, сёлета таксама было вялікае паступленне: кнігі пра каханне, вайну, гістарычныя падзеі. Але і гэтага часам аказваецца недастаткова, каб задаволіць запыты нашых кніжных “гурманаў”. Сярод наведвальнікаў бібліятэкі чалавек з 30 – вельмі актыўныя чытачы, якія маюць тоўстыя фармуляры. Па кнігі для іх часам даводзіцца ездзіць у райцэнтр.

– Якія яны, вашы пастаянныя кліенты?

– Частымі наведвальнікамі бібліятэкі з’яўляюцца школьнікі да 15 гадоў і працоўныя людзі пасля 40. Але самыя настойлівыя – пенсіянеры. У ліку актывістаў – 97-гадовая жыхарка Хвінявічаў, якая цяпер, напрыклад, чытае раманы Агаты Крысці і нават выказвае шкадаванне, што не зрабіла гэтага раней. Каб зацікавіць новых чытачоў і падтрымаць пастаянных, з кнігамі ў руках я рэгулярна праводжу падворны абыход. Былі нават выпадкі, калі людзі цікавіліся спачатку толькі часопісамі, потым нясмела далучаліся да чытання кніг, а цяпер ужо часопісы і не пытаюць, сапраўдныя бібліяфілы. Хутка скончацца асеннія сельгасработы, і аматары чытання зноў актывізуюцца.

– Да вас у бібліятэку прыходзяць толькі па кнігі?

– Не, бібліятэка даўно выйшла за рамкі проста месца чытання. Сёння гэта асветніцкі, краязнаўчы, сацыяльны, псіхалагічны цэнтр. На базе ўстановы створаны краязнаўча-гістарычны куток беларускага побыту, у афармленні і падборы экспанатаў для якога мне дапамаглі чытачы. Тут можна даведацца аб аўтэнтычных беларускіх рамёствах і іх вырабах, патрымаць у руках саматканыя дываны і посцілкі. Ёсць у нас нават рарытэт – газета “Советская Белоруссия” 1947 года выдання. Таксама ў бібліятэцы працуе аматарскае аб’яднанне “Суседзі”, якое наведваюць пераважна людзі сярэдняга ўзросту і пенсіянеры, яны любяць сустрэцца за кубачкам чаю, каб абмеркаваць кнігі, жыццё, навіны.

– Вы самі што любіце чытаць?

– Аддаю перавагу класічнай і сучаснай літаратуры пра сапраўднае каханне і высокія пачуцці. Больш за тое, кнігі па гусце цяпер з задавальненнем чытае ўся мая сям’я – муж, дачка і сын, якія палюбілі гэты занятак з маёй падачы. Падрастаюць трое ўнукаў, якія, спадзяюся, таксама будуць любіць кнігі.

– Па-вашаму, ці патрэбна бібліятэка ў сельскай мясцовасці?

– Менавіта тут яна неабходна больш, чым у горадзе. У райцэнтры, магчыма, шмат іншых заняткаў і забаваў, імклівае мітуслівае жыццё. А ў нас бібліятэка – гэта аддушына, сапраўдны культурны цэнтр, у якім маюць патрэбу многія вяскоўцы.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

14 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

14 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

16 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

16 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

17 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

17 часов ago